Жаўтачка ж. 'жаўтуха' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 58; Стаўб., Уздз. МСММГ, 1970, 1974; Бар., Верхнядзв., Віл., Глыб., Іўеў., Шчуч. СПЗБ; Ганц., Стол. ДСБ; Гродз. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова; Мядз. Жыв. сл., с. 41; Гл. Янкоўскі, 1970; Гродз. Цыхун; Пух., Стаўб. СЦБ).
ЖРЭЛО, ЖЭРАЛА н. Дупло. ..загулі магутныя дубы, і громам грымелі іх чорныя жэралы. Стары лес. [Сабака да сабакі:] — Ёсць тут нідалёка стары дуб; у том дубі ёсць жрэло, а ў жрале схованы тры косткі: чалавечая, звярыная і птушкава. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле.
Жрэла н. 'дупло' (Карэл. Сцяшковіч, 1972, 1983).
ЖУД м. 1. Жудасць. І ён [промень] спыніўся І скланіўся Перад няшчасцем хмаркі божай: Яна — адна, навокал — жуд, Пякельны холад, мрок, і мут. Сымон-музыка. 2. Тое, што выклікае страх, жах. І месца кожнае і кут Пачулі плачу жуд крыштальны. На шляхах волі.
Жуда ж. 'жудасць, страх' (Краснап. Бялькевіч).
ЖУЙКА ж. Ежа, якая паўторна перажоўваецца, жвачка. За імі [свіннямі] ідуць авечкі, бляюць усякімі галасамі, а ззаду важна ступаюць кароўкі, жуючы жуйку (жвачку). Захад сонца.
Жуйка ж. 'жвачка' (Нясв. МСММГ, 1974; Гродз. Цыхун; Пін. Шаталава; Астр., Бар., Бярэз., Гродз., Дзятл., Лід., Лях., Маст., Нараўл., Шчуч. СПЗБ); жавайка, жвайка, жвака, жувайка, жуйка ж. 'ежа, якая паўторна перажоўваецца' (Дзярж., Лаг., Стаўб., Уздз. СЦБ); жуйку жаваць 'перажоўваць ежу (пра буйную рагатую жывёлу)' (ТС).
ЖУПІЦЬ незак. Размаўляць, гаварыць. Вобразн. Пад зялёнаю накідкай Голькі песцяцца ў цяпле; Жупіць ветрычак з ракіткай, Гуд у дубавым дупле. Сымон-музыка.
Жупіць незак. 'гаварыць, размаўляць' (Капыл., Пух. СПЗБ; Шчуч. Сцяшковіч, 1972); 'разумець (пра дзяцей)'; 'рупіцца, клапаціцца' (Нар. словатв., с. 76).
ЖУРБАВАЦЬ незак. Смуткаваць, маркоціцца. Думаеш аб тым, што было, а можа проста так сабе журбуеш, бо пагода не хіліць на радасныя думкі. З пісьма.
Журбоваць незак. 'сумаваць, гараваць' (ТС); журыцца незак. 'сумаваць' (Зэльв., Калінк. СПЗБ).
80 👁