ЖЫБУЛЬКА ж. Зябер. — Памажы мне, галубка, звязаць ячмень, — просіць яна [кабета] куму. — Калі ж, кумка, жыбулькі надта колюцца, — адказвае кума. А зімою прыходзіць яна да кумы. — Дай мне, кумка, мукі на аладкі. — Прыйшла кумка па муку, а жыбулька — за руку. Дзве кумы.
Жыбулька ж. 'зябер' (Воран., Гродз., Шчуч. СПЗБ); 'асцюк' (Пух. СПЗБ). Параўн. літ. žibulỹs 'зябер'.
ЖЫВІЦА ж., перан. Тое, што надае сілы, бадзёрасці (звычайна пра ваду). [Жыта:] — І вось толькі як вадзіцай, Не вадзіцай, а жывіцай Мяне ўмые маладзіца, Тады толькі свет пабачу... Рак-вусач. Мурог! Ды што за травіца! І шоўк у ёй мяккі, і лён, І вечная наша крыніца З гаючай жывіцай-вадзіцай Ад бацькаўскіх, дзедаўскіх дзён! Максіму Танку.
Жывіца ж. 'смала' (Чэрв. Шатэрнік); 'жывіца' (Дзятл. СПЗБ; ТС; Клім. Бялькевіч).
ЖЫЧЭННЕ н. Адданасць; зычлівасць. У прасторнай, чыстай, светлай залі Паны туды-сюды снавалі, Развязна, моцна гаманілі, цыгары доўгія курылі, А дзе каторы шарганецца, Каля яго прыслужнік трэцца І падае яму адзенне, А сам — пакора і жычэнне.. Новая зямля.
Параўн. польск. życzenie 'пажаданне'.
ЖЭРАЛА гл. ЖРЭЛО
З
ЗААПЕКАВАЦЬ зак. Замучыць апекай. — Апекаваліся, лячылі! — з горыччу перадражніў яе [сароку] бусел: — заапекавалі і залячылі! Як птушкі дуб ратавалі.
ЗАБАРОНЦА м. Той, хто забараняе што-н. Думка ходзіць, дзе захоча: Ад зямлі да зор і сонца Няма думкам забаронцы. Сымон-музыка.
ЗАБАЧЭННЕ н. Сустрэча, спатканне. [Рыжавусы да Панаса:] — Ты хадзіў да бацькі на забачэнне? Дрыгва.
Забачэнне н. 'спатканне' (Мядз. СЦБ; Мядз. МСММГ, 1974); забачыць зак. 'убачыць' (Гом. НЛГ; Астр., Дзятл., Лід. СПЗБ). Параўн. польск. zobaczyć 'сустрэць, убачыць'.
ЗАБОЙНА прысл. Жахліва, страшэнна. Трывожна ўсюды, неспакойна, Снуюць-успыхваюць агні, І ходзяць цені ў цішыні, І гэта ціш гняце забойна. На шляхах волі.
90 👁