Старонка 64
◀ / 289 ▶
Жадны прым. 'ніякі' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972; Кобр. Жыв. сл., с. 100; Слон. Нар. словатв., с. 34; Ашм., Воран., Гродз., Іўеў., Лях. СПЗБ; ТС); 'ні адзін (пры адмоўі)' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. żaden 'ні адзін', укр. жадный 'ніякі'. ЖАЛАВАЦЬ незак. Шкадаваць, берагчы. Я ўвесь заміраю — вось уздымецца буч. А дзядзька спаважна адсовае крыгі; Не жалуе дзядзька ні рук, ні фатыгі. А мне не цярпіцца — скарэй жа, не муч! Дзяціныя годы. Жалаваць незак. 'шкадаваць' (Чэрв. МСММГ, 1977; Чэрв. СЦБ; Рэч. НЛГ; Краснап. Бялькевіч); жалкаваць незак. 'шкадаваць' (Гл. Янкоўскі, 1970). Параўн. польск. żałować 'шкадаваць'. ЖАЛОСНЫ прым. Сумны, тужлівы. А якую жалосную, несканчоную песню выводзіў комін! На ростанях. Жалосны прым. 'жаласны' (Лоеў. Янкова; Уздз. СЦБ); жалобны прым. 'сумны, тужлівы' (ТС); жалосліву прым. 'жаласлівы', жаласцівы прым. 'жаласлівы' (Верхнядзв. Шаталава); жалосна прысл. 'жаласна' (Верхнядзв., Смарг. СПЗБ); жалоблівый прым. 'жаласны, сумны' (Краснап. Бялькевіч); Параўн. польск. żałosny 'поўны жалю, які выклікае жаль'. ЖАЛЯЗНЯК м., перан., іран. Пра чалавека, на парадным мундзіры якога бліскучыя гузікі. [Дубейка да Лабановіча:] — Вы паглядзіце, як каля яе [Людмілы] гэты жалязняк [Сухавараў] увіваецца! На ростанях. ЖАРОТА ж. Гарачыня, спёка. Жарота расце. Сёння ў пакоі 33°, а можа яшчэ і падымецца. З пісьма. Жарота ж. 'спёка, гарачыня' (Краснап. Бялькевіч); жарышчэ н. 'вялікая жара' (Люб. Нар. словатв., с. 120); 'спякота, гарачыня' (ТС); жара ж. 'гарачыня, спёка' (Ганц., Навагр., Шчуч. СПЗБ); жарліва прысл. 'горача' (Гродз. Сцяшковіч, 1983). ЖАЎТАЦВЕЦЕНЬ ж. Тое, што пры цвіценні мае жоўты колер. Жаўтацвецень красавання Аздабляла каласкі; Ім казалі аб каханні Нітак срэбраных жмуткі. Сымон-музыка. ЖАЎТАЧКА ж. Жаўтуха. Як жыву я [чарот] ў час паводкі — Не відно чупрыны. Прыйдзе восень, пажаўцею, Быццам бы з жаўтачкі. Рак-вусач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶