На ёй дзве дымніцы-блізніцы З чырвонай цэглы і фарсісты. Новая зямля.
Дымар м. 'комін' (Кобр. ДСБ); дымник м. 'драўляная труба над дымавым акном' (Даль). Параўн. польск. dymnik 'адтуліна ў страсе, якая закрываецца клапанам з акенцам'.
ДЭБАЦЬ незак. Нязграбна ісці. «Спаганю сваё я, Спробую другое — Паплыву, як лебедзь!» Дэбае варона На адхон затону, Дэбае, гяргеча; Стала над вадою І — бух з галавою! Сымон-музыка.
Дэбаць незак., экспр. 'хадзіць' (Бар. ДСБ); 'дыбаць, ісці, цяжка ступаць' (Краснап. Бялькевіч); 'ісці дробнымі крокамі, нязграбна' (Гродз. Цыхун).
Е
ЕДАЛІСТА прысл. Уежна. Як перакачаемся лета, не ведаю. Тут не дужа едаліста. З пісьма.
Едала ж. 'страва', 'абед' (Бял. Яўсееў); ёдкі прым. 'які з апетытам ядуць' (Пух., Чэрв. Шатэрнік).
Ж
ЖАБІЧ м. Пагардлівае абзыванне каго-н.; жаба. [Мікіта да старасты:] — Жабіч ты! Ты думаеш, калі ты стараста, то ты ў мяне вялікая цаца? Плявацъ я на цябе хачу, начхаць табе на галаву! Стараста.
ЖАВАЛЫ толькі мн., іран. Зубы. — Бі бандыта! — рушыў наперад Андрэй. Іван адступіў крок назад. — Не чапаю, дык не лезь! А то жавалы паб'ю! Балаховец.
ЖАГЕЛЬ м. Парус. Ды што нам у тым прасторы? Што нам шыр без берагоў, Калі мы — чаўночкі ў моры Без вясёл, без жагялёў? Сымон-музыка.
Жагель м. 'моцны вецер' (Ваўк. СПЗБ). Параўн. ням. Segel 'парус, ветразь'.
ЖАДНЫ прым. Ніякі. [Прыблуда:] — Пазнаў іх [людзей] і вылез са схову Без жаднага страху, спакойна. Не верыш, дзед, шчыраму слову, Дык вось запытай у канвойных. Адплата
85 👁