ДУГАВАТЫ прым. Які мае форму выгнутай лініі. Адзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, адхопліваючы дугаватыя лукі і павялічваючы свае травяністыя прасторы. На ростанях.
ДУЖЭЦ м. Чалавек моцны фізічна, дужы. На ўсе рукі хват Даніла, Спрытны хлопец і дужэц. Ростам — сажань, плечы — сіла, — Адным словам, маладзец. Паслушная жонка.
Дужак м. 'асілак' (Малар. Нар. лекс., с. 75); 'моцны хлапчук' (Бял. Яўсееў); дужыцца незак. 'трымацца, мацавацца' (Лоеў. Янкова).
ДУЛУПЕЦЕНЬ м. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Булыга:] Насілу давёў вось гэтым дулупетням, што я — крамольнік: не хацелі пускаць мяне сюды... Забастоўшчыкі.
Дулупацень м. 'балбатун' (Стаўб. Жыв. сл., с. 106).
ДУРУБАЛА м., лаянк. Дурань. На смех хлопца падымаюць: — Вось дурубала, даўбня! — І ў патыліцу штаўхаюць, Бы не хлопец, а шчаня. Сымон-музыка.
Дурбала, дурэла н. 'дурань' (Драг. Нар. лекс., с. 227); дурбан м. 'дурань' (Стаўб. Нар. сл., с. 150); дурак, дурко м. 'дурань' (ТС); дуравель м., лаянк. 'дурань' (Шчуч. СПЗБ); дуравей м. 'дурань' (Мсцісл. Бялькевіч).
ДУХОЎНІЦА ж. Духоўнае завяшчанне. Скрыпка верна ўсім служыла, Каб і ты ёй верны быў, — Гаварыў пастух Курыла, Як духоўніцу рабіў. Сымон-музыка.
ДУЧЭ м. Правадыр (так называлі ў фашысцкай Італіі важака італьянскіх фашыстаў Мусаліні). Зальецца дучэ ў гнойнай плыні, Ганебна фюрэр будзе біт. Сучасныя калігулы.
ДУШАГУБКА ж. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Селянін-гаспадар шыбуе з таго берагу, з душагубкі звешваюцца махрастыя пукі чароту і жмуты жорсткай асакі. На ростанях. Быстра слізгацяць душагубкі па люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел прывычных палешукоў і паляшучак. Там жа.
Душагубка ж. 'лёгкі, вузкі човен' (Клім. Бялькевіч).
ДЫМ м. Дымка. Як тыя ж вейкі [Марына] прыпадніме — Нібы ўзлятаюць матылькі Ці засмяюцца ў жытнім дыме Пад летні ветрык васількі. Рыбакова хата.
ДЫМНІЦА ж. Комін. А гэта хата вось якая: Першнаперш, выгляд добры мае; Стаіць пры рэчцы ці крыніцы,
81 👁