На ёй дзве дымніцы-блізніцы 3 чырвонай цэглы i фарсісты. Новая зямля. Дымар м. комін' (Кобр. ДСБ); дымник м. 'драўляная труба над дымавым акном' (Даль). Параўн. польск. dymnik 'адтуліна ў страсе, якая закрываецца клапанам з акенцам'. ДЭБАЦЬ незак. Нязграбна ісці. «Спаганю сваё я, Спробую другое — Наплыву, як лебедзъ!» Дэбае варона На адхон затону, Дэбае, гяргеча; Стала над вадою I — бух з галавою! Сымон-музыка. Дэбаць незак., экспр. хадзіць' (Бар. ДСБ); 'дыбаць, ісці, цяжка ступаць' (Краснап. Бялькевіч); 'ісці дробнымі крокамі, нязграбна' (Гродз. Цыхун). E ЕДАЛІСТА прысл. Уежна. Як перакачаемся лета, не ведаю. Тут не дужа едаліста. 3 пісьма. Едала ж. страва', абед' (Бял. Яўсееў); ёдкі прым. 'які з апетытам ядуць' (Пух., Чэрв. Шатэрнік). ж ЖАБІЧ м. Пагардлівае абзыванне каго-н.; жаба. [Miкіта да старасты:] — Жабіч ты! Ты думает, калі ты стараста, то ты ў мяне вялікая цаца? Плявацъ я на цябе хачу, начхаць табе на галаву! Стараста. ЖАВАЛЫ толькі мн., іран. Зубы. — Бі бандыта! — рушыў наперад Андрэй. Іван адступіў крок назад. — Не чапаю, дык не лезь! А то жавалы паб'ю! Балаховец. ЖАГЕЛЬ м. Парус. Ды што нам у тым прасторы? Што нам шыр без берагоў, Калі мы — чаўночкі ў моры Без вясёл, без жагялёў? Сымон-музыка. Жагель м. 'моцны ведер' (Ваўк. СПЗБ). Параўн. ням. Segel 'парус, ветразь'. ЖАДНЫ прым. Ніякі. [Прыблуда;] — Пазнаў іх [людзей] i вылез са схову Без жадна га страху, спакойна. Не верыш, дзед, шчыраму слову, Дык восъ запытай у канвойных. Адплата
Дадатковыя словы
пабю
15 👁