ДУГАВАТЫ прим. Які мае форму выгнутай лініі. Лдзін край лугу стыкаўся з лесам, уразаўся ў яго, адхопліваючы дугаватыя лукі i павялічваючы свае травяністыя прасторы. На ростанях.
ДУЖЭЦ м. Чалавек моцны фізічна, дужы. На ўсе рукі хват Даніла, Спрытны хлопец i дужэц. Ростам — сажань, плечы — сіла, — Адным словам, маладзец. Паслушная жонка. Дужак м. асілак' (Малар. Hap. лекс., c. 75); 'моцны хлапчук' (Бял. Яўсееў); дужыцца незак. 'трымацца, мацавацца' (Лоеў. Янкова).
ДУЛУПЕЦЕНЬ м. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Булыга:] Насілу давёў вось гэтым дулупетням, што я — крамольнік: не хацелі пускаць мяне сюды... Забастоўшчыкі. Дулупацень м. балбатун' (Стаўб. Жыв. сл., c. 106).
ДУРУБАЛА м., лаянк. Дурань. На смех хлопца naдымаюць: — Вось дурубала, даўоняі — / ў патыліцу штаўхаюцъ, Бы не хлопец, а шчаня. Сымон-музыка. Дурбала, дурэла н. дурань' (Драг. Нар. лекс., с. 227); дурбан м. дурань' (Стаўб. Нар. сл., с. 150); дурак, дурко м. дурань' (ТС); дуравель м., лаянк. дурань' (Шчуч.
СПЗБ); дуравёй м. дурань' (Мсцісл. Бялькевіч).
ДУХОЎНІЦА ж. Духоўнае завяшчанне. Скрипка верна ўсім служила, Каб i ты ёй верни быў, — Гаварыў пастух Курила, Як духоўніцу рабіў. Сымон-музыка.
ДУЧЭ м. Правадыр (так называлі ў фашысцкай Італіі важака італьянскіх фашыстаў Мусаліні). Зальецца дучэ ў гнойнай плыні, Ганебна фюрэр будзе біт. Сучасныя калігулы.
ДУШАГУБКА ж. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Селянін-гаспадар шыбуе з таго берагу, з душагубкі звешваюцца махрастыя пукі чароту i жмуты жорсткай асакі. На ростанях. Быстра слізгацяць душагубкі na люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел привычных палешукоў i паляшучак. Там жа. Душагубка ж. 'лёгкі, вузкі човен' (Клім. Бялькевіч).
ДЫМ м. Дымка. Як тыя ж вейкі [Марина] прыпадніме — Нібы ўзлятаюць матылькі Ці засмяюцца ў жытнім дыме Пад летні ветрык васількі. Рыбакова хата.
ДЫМНІЦА ж. Комін. А гэта хата восъ якая: Першнаперш, выгляд добры мае; Стаіць при рэчцы ці крыніцы
Дадатковыя словы
даўбняі, душагўбка, дўжыцца, дўлупацень, дўрбала, дўрко
43 👁