Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ДРЫНДЫ толькі мн., зневаж. Адзенне, убор. [Кузьма да Насці:] — Ты проста не падгатавана, каб слухацъ такія прамовы. А чаму? А таму, што ты думает толькі аб сваім бярлогу, аб розных дрындах. Адукацыя. Дрынды мн. 'рыззё, транты' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ДРЭМА ж. Санлівасць, дрымота. Дык ідзі [вясна] да нас, жаданая, Ідзі, Раскатурхай нашу дрэму, Абудзі! Закліканне вясны. Ды гэты лес, хоцъ ён i немы, Але скрозъ ціш халоднай дрэмы, Скрозъ гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Новая зямля. Дрэма ж. 'соня, ахвотнік падрамаць' (ТС); соня' (Гом. НЛГ). ДУБ м. Вялікая лодка, баржа. А сярод гэтай драбязы чаўноў i ду шагу бак цісне паволъна паважны «дуб» з рознымі таварамі i прадуктамі. На ростанях. Яе [Піны] халодныя сталёвыя струмені ціха ўсхліпваюць, б 'ючыся аб гладкі каменны берагу штось гутарацъ прыцішаным гол асам з чаротамі на другім баку, злёгку пакалыхваюць параходы i napaходзікі, дубы i чайкі, што густа збіліся на ўсім працягу прыстані. Там жа. Дуб м. 'вялікая лодка (у адрозненне ад чоўна)' (TC); 'вялікая дашчатая лодка' (Стол. ДСБ); 'вялікая лодка' (Лоеў. Янкова); 'вялікі човен для абслугоўвання плытагонаў' (Крыч. Бялькевіч). ДУБ АЛЬТОВЫ прым. Двайны. Ваяцкасць малога Сцёпкі выявілася ў тым, што ён штурхнуў санітарыхіну дачку i абсыпаў пяском Вадап янавага сына, — дубальтовае злачынства! У двары пана Тарбецкага. [Крочак:] Ах, панна! Я так шчаслівы бачыцъ вас, Хоцъ, можа / ў астатні раз, Бо шчасце гэтак зманна!.. Я — ваш палонны... дубалътовы... I без дозволу ад канвою Не маю права выйсці з строю. На шляхах волі. Дубальтовы прым. двайны' (Пух. Шатэрнік); дубальтовы, дубэльтовы прым. падвойны' (Ваўк. СПЗ Б); дубёльты мн. 'падвойныя аконныя рамы' (Лях. ДСБ); дубальтовыя прым. двайныя' (Ашм. МСММГ, 1970); дубальт прысл. 'удвая больш' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. dubeltowy 'падвойны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 289  ▶