Драпка ж. матузок' (Шаталава). ДРАСАВАЦЬ, ДРАТАВАЦЬ незак. 1. Таптаць, вытоптваць. / без жалю капытамі Конь казацкі тут ступаў I збажынку з ярынамі Талачыў i драсаваў. Сымон-музыка. [Жыта:] — Настане вясна, зноў па мне топчуцца з нагамі, пячэ мяне сонца, дратуюць зайцы i птушкі. Цяжкая доля. 2. Круціць. I падыме вецер спевы, захістаюцца лясы I даюць падатак дрэвы, Лістам сцелюць верасы. Адзін верас i красуе, Там чуваць яшчэ жыццё, А той вецер ліст драсуе, размятае, бы смяццё. Сымон-музыка. Дратаваць незак. 'таптаць пасевы, траву' (Чэрв. Шатэрнік); зграсаваць зак. 'стаптаць, папсаваць, знішчыць' (Гродз. Цыхун). ДРУЖЫ прым. Сяброўскі. [Маці да Марыі:] Не, пакуль мы жывы, Не, ён [Мазепа] не ўчыніць намер свой! Павінны быць аховай дружай Свае хрышчэнніцы, а ён — Bap уят! — на схіле сваіх дзён Уздумаў стацца яе мужам! Палтава. Дружэнны прым. сяброўскі' (TC); дружыцца незак. сябраваць' (Брасл. СПЗБ). ДРУЗА ж., перан. Чалавек, нікому не патрэбны, лішні. [Сымонка:] Эх, няроўныя дзве часці! Ён — нікчэмнасць, ён — друза I з вачэй гатова спасці Крыўды горкая сляза. Сымон-музыка. Друз м. 'смецце з зямлёй' (Чэрв. Шатэрнік); друза ж. 'тоўсты атлусцелы чалавек' (Дзісн. Hap сл., c. 111); друзачка ж. 'дробная частка чаго-н.' (Пух. Шатэрнік); смецце' (Ашм. СПЗБ); друзга ж. 'смецце, сухое лісце, дубцы пад нагамі' (Даль). Параўн. літ. druzgaf 'трэскі, крошкі'. ДРУЗІЦЦА незак.: ДРУЗІЦЦА НА ПЫЛ Марнавац ца, прападаць. Без ахвоты-захаплення Ускідала смык рука; Не хапала i цярпення, Сіл падчас у бедака Грацъ праз цэлых тры гадзіны Несканчоную кадрыль; Марнаваўся век дзяціны, Талент друзіўся на пыл. Сымон-музыка. ДРЫГУЧЫ прым. Дрыжачы. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе meap ахрысціць хмара, I сілай грознага цяжару Ускалыша землю шум дрыгучы. Новая зямля
Дадатковыя словы
дрўзачка
21 👁