Унесеныя ў слоўнік лексемы адрозніваюцца ад літаратурных эквівалентаў словаўтваральнымі элементамі, месцам націску, марфолага-граматычнымі i фанетычнымі асаблівасцямі: абалонь (Колас) — абалона (ТСБМ); броў — брыво; воража (прысл.) — варожа; вобруць — аброць; высноўка — выснова; гравейка — гравійка; зацішак — зацішак, зачапка — зачэпка; згрэбны — зрэбны; кемкі — кемлівы; коміна — комін, лознік — лазняк; насляпое — усляпую; пакуса — спакуса; панука — пануканне; пырніца — пырнік; тапчак — таптуха; упатайне, упатайку — употай; цецер — цецярук; шпакоўніца — шпакоўня i інш. У слоўнік уключаны запазычанні, у асноўным з польскай i рускай моў, якія не маюць статуса літаратурнай нормы або страцілі яго. Пісьменнік ужываў іх у намінатыўнай функцыі або ў якасці сродку для характарыстыкі дзеючых асоб, індывідуалізацыі іх мовы, напрыклад: абэцадлы, атрамант, бюрка, гарбата, забачэнне, загарак, здане, марац, нерадзенне, пастылы, укромны, цвек i інш. Аўтарскія аказіяналізмы, створаныя пісьменнікам у адпаведнасці з законамі нацыянальнай мовы, таксама зафіксаваны ў слоўніку, напрыклад: гучнабежны, завівы, звоннаплыўны, зласмех, зласмешна, златаблеск, касарства, крылан, крылата, малюнкавасцъ, надзор'e, паўзбярэжжа, прыязджак, санцагрэй, хлапцоўскасць i інш. Прапануемы чытачу слоўнік грунтуецца на лексічным матэрыяле, выбраным ca Збору твораў Якуба Кол аса ў дванаццаці тамах (Мн., 1961 — 1964), i картатэцы, падрыхтаванай па гэтым жа выданні для Слоўніка мовы твораў Якуба Коласа ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусь. Слоўнік змяшчае каля 1800 слоў, пададзеных у алфавітным парадку. Націск у рэестравых словах не ставіцца. Словы, якія маюць аднолькавае значэнне i падобны гукавы склад, пры наяўнасці частковых фанетычных адрозненняў прыводзяцца ў адным слоўнікавым артыкуле. Кожны варыянт падаецца на сваім месцы з адсылкай да першага слова, за выключэннем выпадкаў, калі паміж гэтымі варыянтамі няма іншых рэестравых слоў. Пасля рэестравага слова, якое з'яўляецца кампанентам устойлівага словазлучэння або фразеалагізма, ставіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁