Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ца двукроп'е i падаецца ўстойлівы выраз, напрыклад: CAРАКОЎКА ж.: СТРАЛЯЦЬ У САРАКОЎКУ 'прамахвацца, мазаць'; БАЛЯСЫ MH. РАЗВОДЗІЦЬ БАЛЯСЫ 'весці пустыя размовы'; АЧОСЫ мн. НА АЧОСЫ напрасткі'. Адметнае слова, якое з'яўляецца кампанентам апазіцыйнага звароту, падаецца ў слоўнікавым артыкуле як самастойная намінатыўная адзінка: ПАВІВАНКА ж. Плеценая пуга (справіў пугу-павіванку); ШАРАСЦЕННЕ н. Шархаценне, шапаценне (нідзе ні зыку-шарасцення). Загалоўнае слова суправаджаецца граматычнай характарыстыкай: для назоўнікаў м. ж. н. (граматычны род), мн. (форма множнага ліку), пры дзеясловах зак., незак. (закончанае i незакончанае трыванне), безас. (ужываецца ў безасабовым значэнні), прыметнікі i прыслоўі маюць адпаведна памету прымпрысл. Пры некаторых загалоўных словах падаецца іх стылістычная характарыстыка з мэтай паказаць спецыфіку мастацкага метаду пісьменніка, яго эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку дзеючых асоб у пэўных жыццёвых сітуацыях i абставінах. Пасля памет раскрываецца значэнне рэестравага слова. Словы-амонімы прыводзяцца ў асобных артикулах i пазначаюцца лічбай 1, 2, 3 уверсе справа: ГОН м. 1. Круты паварот ракі, лука. 2. Рачная быстрая плынь. 3. Моцны вадзяны струмень. ГОН м. Загон. Зыходзячы з шырокага кантэксту, аўтары слоўніка імкнуліся поўна i дакладна раскрыць семантику слова. У пераважнай большасці выпадкаў да адметнага Коласавага слова прыводзіцца адпаведны літаратурны эквівалент: абачна (Колас) — бачна (ТСБМ), аблада — улада, абнім — абдымкі, змеркавацца — дамовіцца. Значэнне слова можа раскрывацца i некалькімі сінонімамі: імкненны — імклівы, хуткі, быстры; маладняцкі — малайцаваты, зухаваты. У тых выпадках, калі няма літаратурных эквівалентаў, даецца разгорнутае тлумачэнне: абвёрткі 'кусок тканіны для абмотвання нагі вышэй чаравіка', аблетак 'жывёліна, якая пералетавала', абрадзініцца 'нарадзіць дзіця'. Для вызначэння семантыкі некаторых слоў былі выкарыстаны каментарыі да Збору твораў у дванаццаці тамах (Мн., 1961-1964).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
47 👁
 ◀  / 289  ▶