Да кожнага значэння прыводзіцца ілюстрацыйны матэрыял у такім аб'ёме, як i дае магчымасць вызначыць семантыку слова. Пасля цытаты ўказваецца назва твора. Устаўкі аўтараў слоўніка ў цытатах даюцца ў квадратных дужках. У большасці слоўнікавых артыкулаў падаецца матэрыял з беларускіх дыялектных лексікаграфічных крыніц, які дапамагае пры вызначэнні сэнсу слова, ужытага Якубам Коласам, дае магчымасць выявіць тэрыторыю пашырэння яго семантычнага аб'ёму (гл. умоўныя скарачэнні). Для параўнання, пры неабходнасці, прыводзіліся адпаведнікі з іншых моў i іх значэнні. Пры спасылках на іншыя мовы былі выкарыстаны наступныя слоўнікі: Большой русско-польский словарь. Варшава; М., 1967; Грінченко Б. Д. Словарь украінськоі' мови. Киів, 1907—1909. Т. 1 — 4 (перавыдадзены фотаспосабам у 1958 г. у г. Кіеве); Mały slownik jўzyka polskiego. Warszawa, 1969; Немецко-русский словарь. M., 1976; Падручны польска-беларускі слоўнік. Варшава, 1962; Словарь русского языка. М., 1981 — 1984. Т. I— IV; Словник украінськоі' мови. Киі'в, 1970—1980. Т. I—IX. Укладальнікі слоўніка ўдзячны вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі A. A. Крывіцкаму за каштоўныя парады, дапамогу ў вызначэнні семантыкі некаторых слоў, навуковым супрацоўнікам A. M. Астапчук, В. I. Уласевіч, Л. Г. Хартановіч, якія зрабілі камп'ютэрны набор слоўніка. Заўвагі i пажаданні просім дасылаць на адрас: 220072, Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусь
Дадатковыя словы
j^zyka, абёме, абёму, кампютэрны, кйі'в, кйів
30 👁