Коласа, a матэрыял, змешчаны ў ёй, дасць магчымасць весці параўнальнае даследаванне лексікі яго твораў i лексікі ў творах іншых пісьменнікаў. Даследаванне арыгінальнай лексікі ў творах Якуба Коласа можа стаць арганічнай, неад'емнай часткай коласазнаўства побач ca шматлікімі манаграфічнымі даследаваннямі, артыкуламі i працамі мемуарнага характару аб жыцці i творчасці пісьменніка. Неабходнасць i актуальнасць такой работы абумоўлена шэрагам прычын. Па-першае,- спецыяльнага, грунтоўнага даследавання па лексічнай спадчыне Якуба Коласа няма. Ёсць толькі розныя асобныя распрацоўкі канкрэтных пытанняў, якія друкаваліся ў розных перыядычных выданнях i датычыліся некаторых аказіяналізмаў, дыялектызмаў, запазычанняў. Па-другое, аснова твораў Якуба Коласа — беларуская літаратурная мова з агульнаўжывальнай народнай лексікай, але адначасова пісьменнік пашыраў яе лексічны склад за кошт самабытных яскравых слоў народнай мовы, якія, на нашу думку, варта было б уключыць у нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы, напрыклад: аблетак 'жывёліна, якая пералетавала'; сцішны 'вельмі ціхі'; макляк 'мокрае, сырое палена'; паднядзеліцца 'прыбрацца па-святочнаму'; паднядзеліць 'надаць святочны выгляд'; паталочышча 'вытаптанае месца'; паўзбярэжжа 'паласа зямлі ўздоўж берага рэчкі'; пярэсмыкі 'перасячэнне многіх сцежак, дарог', 'мнагалюднае, неспакойнае месца' i інш. У працы раскрываецца значэнне слоў, ужытых Якубам Кол асам у яго творах, але яны не зафіксаваны Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы. Акрамя таго, у слоўнік уключаны словы, адлюстраваныя ў ТСБМ, аднак выкарыстаныя пісьменнікам у новых значэннях ці іх адценнях. Напрыклад, слова вал ужыта ў творах класіка ў значэнні 'верхні край, грэбень страхі'; гадальны — 'заснаваны на меркаваннях, здагадках; няпэўны, ненадзейны'; гнездаванне — 'месца з гнёздамі, дзе размнажаюцца птушкі'; перавал — 'перашкода на шляху воднага патоку'; 'бурны паток вады'; ручай'; прышчыцца — 'пячыся на сонцы, знемагаць ад гарачыні'; сцісла — 'ашчадна, эканомна'; дакладна'. Значэнні слоў, якія супадаюць ca значэннямі ў ТСБМ, у слоўнікавым артыкуле не падаюцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁