ПРАДМОВА Выдатны мастак слова, Якуб Колас па праву лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы. Яго творчая праца як пісьменніка, паэта i навуковага дзеяча садзейнічала нарміраванню i стабілізацыі яе норм, замацаванню ў розных сферах грамадскага жыцця. Народная беларуская мова — крыніца, з якой Якуб Колас чэрпаў лексічнае багацце для апісання жыцця беларускага народа, для стварэння яркіх мастацкіх вобразаў. Пісьменнік быў вельмі строгім i патрабавальным пры выбары кожнага слова ў працэсе працы над творам, глыбока, усёй душой адчуваў яго значэнне i адценні, яго месца ў сказе. Якуб Колас адзначаў: «...мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, i з поспехам ужываецца ў народзе. Значыць, перад увядзеннем кожнага новага слова трэба добра абшарыць кішэні свае памяці, перагледзець слоўнікавыя i фальклорныя крыніцы, прыслухацца да жывой гаворкі — a можа i знойдзецца якраз тое, што неабходна, што ўжо ўжывалася i чамусьці забыта ці ўжываецца i невядома нам»1. Слоўнікавы састаў мовы твораў Якуба Коласа з'яўляецца часткай лексічнага багацця беларускай літаратурнай мовы. Таму глыбокае ўсебаковае вывучэнне лексічнага патэнцыялу ў моўнай творчасці пісьменніка мае вялікае значэнне як для коласазнаўства, так i для фарміравання i функцыянавання беларускай літаратурнай мовы, выпрацоўкі яе лексічных норм i семантычнага ўзбагачэння. Даная лексікаграфічная работа мае на мэце паказаць адметнасць словаўжывання ў творчай спадчыне Якуба 1 Колас Я. Развіваць i ўзбагачаць літаратурную мову: 36. тв. у 12 т. Мн„ 1964. T. XI. C
Дадатковыя словы
зяўляецца
27 👁