Старонка 59
◀ / 289 ▶
драбы мн. 'драбіны, бакавыя сценкі ў мажарах; аснова воза; панарад без калёс' (Краснап. Бялькевіч). ДРАБЯЗГОВЫ, ДРАБЯЗЛІВЫ прым. Неістотны, дробязны. І вось шыто цікава. Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разбіваецца сама аснова, прынцып, ён пакорна згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух. На ростанях. Але і Мартын хутка забывае ўсю гэту па істоце драбязлівую рэч. Дрыгва. Старасці ўласціва гэта дбанне аб парадку, аб драбязлівай эканомнасці, ад гэтага старыя людзі бываюць часта бурклівымі. Там жа. Драбязгі мн. 'невялікія рэчы, дробязь' (Нясв. СПЗБ). Параўн. польск. drobiazgowy 'дробязны'. ДРАБЯЗІЦЬ незак. 1. Бегчы, дробна перабіраючы нагамі. Гоніць дзядзька хлопца, лае Жорсткімі славамі, Алесь пазухі трымае, Драбязіць нагамі, Сыпле дробна — што малому? Дзядзька стаў хістацца. Ды і дзе з малым старому Ў беганцы зраўняцца? Грушы-сапяжанкі. 2. Спяваць дрыготкім голасам. Песню пан якісь заводзіць, Драбязіць, бы той казёл, І вачамі ўсіх абводзіць, Чаркай стукае аб стол. Сымон-музыка. Драбязіць незак. 'рэзаць на дробныя кавалкі, драбіць, крышыць' (Шчуч. СПЗБ). ДРАБЯЗЛІВАСЦЬ ж. Тое, што не мае істотнага значэння, дробязнасць. Але не фронтам, не вайною, Не драбязлівасцю разваг, Што ты — нікчэмнасць, пыл і прах, Сарваны ліст і кучка гною, — Жыве ён [Барыс] думкаю адною: Як смелы выпаўніць замах? На шляхах волі. ДРАБЯЗЛІВЫ гл. ДРАБЯЗГОВЫ ДРАВЯНІНА ж. Тое, што зроблена з драўніны. Вось вы зірніце ў хлеў на вышкі! Там многа яблынін на лыжкі, Там ёсць ігруша і кляніна, Якая хочаш дравяніна: Грабільны, коссі, клёпкі, восі... Новая зямля. ДРАКОЛЛЕ н., зб. Палкі, колле. Дзеці бегалі з драколлем Удзень за ўдавою Па вуліцы, ды са смехам Клікалі Савою. Сава. ДРАПЯНКА ж. Адзежына з грубай, шурпатай тканіны. Ну, такі каток харошы, Як драпянка за тры грошы! Савось-распуснік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 289 ▶