Драпка ж. 'матузок' (Шаталава).
ДРАСАВАЦЬ, ДРАТАВАЦЬ незак. 1. Таптаць, вытоптваць. І без жалю капытамі Конь казацкі тут ступаў І збажынку з ярынамі Талачыў і драсаваў. Сымон-музыка. [Жыта:] — Настане вясна, зноў па мне топчуцца з нагамі, пячэ мяне сонца, дратуюць зайцы і птушкі. Цяжкая доля. 2. Круціць. І падыме вецер спевы, захістаюцца лясы І даюць падатак дрэвы, Лістам сцелюць верасы. Адзін верас і красуе, Там чуваць яшчэ жыццё, А той вецер ліст драсуе, размятае, бы смяццё. Сымон-музыка.
Дратаваць незак. 'таптаць пасевы, траву' (Чэрв. Шатэрнік); зграсаваць зак. 'стаптаць, папсаваць, знішчыць' (Гродз. Цыхун).
ДРУЖЫ прым. Сяброўскі. [Маці да Марыі:] Не, пакуль мы жывы, Не, ён [Мазепа] не ўчыніць намер свой! Павінны быць аховай дружай Свае хрышчэнніцы, а ён — Вар'ят! — на схіле сваіх дзён Уздумаў стацца яе мужам! Палтава.
Дружэнны прым. 'сяброўскі' (ТС); дружыцца незак. 'сябраваць' (Брасл. СПЗБ).
ДРУЗА ж., перан. Чалавек, нікому не патрэбны, лішні. [Сымонка:] Эх, няроўныя дзве часці! Ён — нікчэмнасць, ён — друза І з вачэй гатова спасці Крыўды горкая сляза. Сымон-музыка.
Друз м. 'смецце з зямлёй' (Чэрв. Шатэрнік); друза ж. 'тоўсты атлусцелы чалавек' (Дзісн. Нар сл., с. 111); друзачка ж. 'дробная частка чаго-н.' (Пух. Шатэрнік); 'смецце' (Ашм. СПЗБ); друзга ж. 'смецце, сухое лісце, дубцы пад нагамі' (Даль). Параўн. літ. druzgai 'трэскі, крошкі'.
ДРУЗІЦЦА незак.: ДРУЗІЦЦА НА ПЫЛ. Марнавацца, прападаць. Без ахвоты-захаплення Ускідала смык рука; Не хапала і цярпення, Сіл падчас у бедака Граць праз цэлых тры гадзіны Нясканчоную кадрыль; Марнаваўся век дзяціны, Талент друзіўся на пыл. Сымон-музыка.
ДРЫГУЧЫ прым. Дрыжачы. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У страсе твар ахрысціць хмара, І сілай грознага цяжару Ускалыша землю шум дрыгучы. Новая зямля.
89 👁