Старонка 58
◀ / 289 ▶
Долу прысл. 'на зямлі, на падлозе' (Маладз. СЦБ); доле прысл. 'унізе, на падлозе' (Бых. МАСМ); 'на зямлі' (Валож. МСММГ, 1970); 'на падлозе, на зямлі' (Гл. Янкоўскі, 1959). ДОСВЕД м. Дасведчанасць. [Стары год да Новага:] — Перабыў свой час і — квіта, Ды я досвед маю, І ў апошні раз пабыту Слухай, што параю: Калі хочаш, ягамосцю, Ў памяці застацца, Ўежся людзям добра ў косці, Хоць злым будзеш звацца... Пад Новы год. ДОСВІТ м. Час перад світаннем; досвітак. Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое меншых яго братоў.. На прасторах жыцця. Раніцою на досвіце прачнуліся, паглядзелі — ніводнай машыны, ніводнай душы. З пісьма. Досвітак м. 'світанне' (Лід. Сцяшковіч, 1972); досветок м. 'досвітак' (ТС); досветки мн. 'час перад паяўленнем ранішняй зоркі' (Насовіч); досьветак м., дасьвецьце н. 'час ад паўночы да ўсходу сонца' (Чэрв. Шатэрнік). ДОСВІТА, ДОСВІТУ прысл. Перад світаннем; досвіткам. Досвіта другога дня Андрэй ужо кешкаўся ў хляве. Малады дубок. За дзень перад куццёю ляснік Тарас яшчэ досвіту ехаў гасцінцам у горад Н. Калядны вечар. Досвета прысл. 'да світання' (ТС; Насовіч); досьвіта прысл. 'досвіта, рана, да світання' (Мсцісл., Хоц. Бялькевіч). ДРАБНІЦА ж. Драбяза; малыя жывыя істоты. За ім [ласём] шоў воўк, зайцы, куніцы І многа ўсякае драбніцы: Барсук, каза, лісы, вавёркі.. Новая зямля. Дробизна ж. 'дробная хатняя жывёла' (Насовіч); драбната ж. 'малыя дзеці' (Чэрв. Шатэрнік). ДРАБЫ толькі мн. Косці. Прыйшоў дзед дахаты, Ціхі, вінаваты. І спытала бабка: «А дзе твая шапка? Як табе не брыдка — Разарвана світка!.. — Скажы дзякуй, баба, Што прынёс я драбы! Дзед і мядзведзь. Драбы мн. 'косці' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); 'рэбры' (Докш. МСНДМ, с. 137); 'рэбры, косці' (Віл. СПЗБ; Насовіч); драбы, дрэбы мн. 'рэбры, якія тырчаць, косці' (Чэрв. Шатэрнік); драба ж., драбы мн. 'лесвіца' (Пін. ДСБ);
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶