Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
нар. сл., с. 208); даўжэнь м. 'дошчачка, якой заклад ваюць паз у вуллі' (Маз. НЛГ); 'вузкая прадаўгаватая дошчачка, якой закрываюць адтуліну ў калодачным вулеі' (Стаўб. СЦБ). ДБАЦЬ незак. Працаваць, прыкладаць свае сілы, намаганні. Колькі ж трэба было працы, Каб тут выросла гара? Хто дбаў князю на палацы? Хто назнёс яму дабра? Сымон-музыка. Дбаць незак. 'звяртаць увагу, клапаціцца' (ТС); 'клапаціцца, турбавацца' (Воран., Іўеў., Смарг., Шчуч. СПЗБ); клапаціцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова); 'дбаць, рупіцца' (Мсцісл. Бялькевіч); 'клапаціцца, старацца, завіхацца' (Пух., Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. dbać 'клапаціцца аб чым-н.\ ДЖЫГІНАЛЁВЫ прым. Зроблены з дыяганалю, дыяганалевы...толькі ж яна [свіння] палічыла лішнім сыходзіць набок i шарганулася бокам аб сінія джыгіналёвыя штанцы Спірыдона. Так i трэба ашуканцу. джынджык м., лаянк. Нячысцік. Міхал затрос тут галавою: — Ой, дасца гэта служба ў знакі! На карк уссядзе д ябал ўсякі. Хіба ён літасць, сэрца мае? Ўжо двух у службу запрагае: Адзін на рыбу — той у адборку... Няма на іх, вужак, паморку, Восъ на такіх чартоў лазатых, На гэтых джынджыкаў проклятых! Новая зямля. Джынджык м. 'ветрагон, шалахвост' (Пух. Шатэрнік). ДЗЕБРА ж. Прастора, паросшая густым лесам; нетры. Звініць простор зямлі, як срэбра, I абуджаюцца ад сну Палі, лугі, лясная дзебра, У песню зліўшыся одну. Рыбакова хата. Дзёбра ж. 'забалочаная мясцовасць, зараснікі' (Клім. МАСМ); дзёбря ж. 'непраходныя зараснікі' (Мсцісл. 3 нар. слоўн., с. 124). Параўн. руск. дебри 'месца, заросшае густым, непраходным лесам'. ДЗЫНДРА ж., лаянк. У адносінах да жанчыны. Не пускаюцъ [Аўгеня i Тарэся] 3 рук суседскіх валасоў, Толькі зрэдку прагукаюць, Калі траппа адшукаюцъ Забіяцкіх пару слоў. — Сунастка! — Капач! — Мешалка! — Квач! — Заткала! — Брында! — Задрыпа! — Дзындра! — Ну, пусці! — Сама пусці! За дождж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 289  ▶