Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Дзындра ж. шлак' (Ваўк., Карэл. СПЗБ; дзындра ж. 'акаліна на жалезе' (Нясв. Нар. словатв., с. 225). ДЗЮРА ж. 1. Дзірка. Прадраў Дзяжу мароз па скуры, Застыў ні мёртвы ні жывы, I шапка злазщъ з галавы — Чаруюцъ яміны, дзве дзюры, Бы вочы смерці з-пад пячуры, Нажамі рэжа смех крывы. На шляхах волі. 2. Пра глухое месца, населены пункт. А калі i пані Даміцэля азірнулася назад, то ён [пан Зыгмусъ\ толькі сказаў: — Дзюра, пся крэў! I рушыў у дарогу, ужо не аглядаючыся. Хатка над бал отцам. Дзюра ж. дзіра' (Мсцісл. Бялькевіч); 'адтуліна, шчыліна' (Брасл., Віл., Воран., Гродз., Паст., Пруж., Смарг., Шчуч. СПЗБ); дзіра' (Воран. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун). Параўн. польск. dziura дзірка', перан. закутак'. ДЗЯННЫ, ДНЕЎНЫ прым. 1. Які мае адносіны да дня; дзённы. У небе хмарачкі дзянныя Плылі, як гускі маладыя. Новая зямля. Патух яго яркі днеўны бляск, i само яно [сонца] зрабілася чырвонае, круглае, вялікае. Захад сонца. 2. Які прызначаны на адзін дзень. Каля дзвярэй пры сцяне стаялі збітыя з дошак паліцы, дзе ляжаў хлеб, арыштанцкія дзянныя пайкі, лыжкі i іншы скарб. Цені мінулага. Днеўны прым. 'які злічваецца днямі' (Лоеў. Янкова); дзянны прым. дзённы' (Раг. НЛГ); дзяняшні прым. 'дзённы (пра малако, надоенае пасярэдзіне дня)' (Люб. Нар. словатв., с. 114; Чэрв. Нар. леке., с. 62); дзенешні, дзяняшні прым. дзённы' (ТС). ДОКА м. Умелец, знаток якой-н. справы. Затое ж дзядзъка хват i дока, набіў на косах сваё вока. Новая зямля. Нашы дзеці сёння — самi камандзіры, Лётчыкі-героі, Докі-інжынеры. Восенскае. Дока м. i ж. 'умелец, майстар' (Чэрв. Шатэрнік). ДОЛ м., перан. Нябесная прастора. Гляджу, што дзеецца ў блакітным доле, I бачу — хмара ціснецца на бор. У летні адпачынак. У бязмежным сінім доле Віснуць хмаркі, бы пушынкі. Сымон-музыка. Дол м. ніз' (Чэрв. Шатэрнік). ДОЛУ прысл. Уніз, наніз. Тайна ліліся [слёзы людскія\, адкрыта ліліся, Падалі долу гарачым дажджом. Людскія слёзы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 289  ▶