д ДАБРЫЦЦА незак., безас. (з адмоўем не). Нездаровіцца. Мне сёння не зусім добрыцца. Кніга Ташкенцкага быція. Добрыцца незак. паддобрывацца' (Воран. СПЗБ); дабрыцца безас., незак. 'добра сябе адчуваць' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983). ДАМОЎКА ж. Труна, дамавіна. Аддаць яго [Іванку] трэба магіле, Дамоўку яму збудавацъ... I посцілкай белай прыкрылі, a потым панеслі хаваць. Адплата. Дамоўка ж. труна' (Гарад. Каспяровіч). ДАНІЕЛЬ м. Адзін з відаў аленя, лань. Цяпер жа ёсць тут толькі сарна Ды даніель, казёл адзіны, A рогі тыя, як галіны. Новая зямля. ДАРЭКТАР м. Вандроўны настаўнік, звычайна падлетак, які скончыў пачатковую школу i вучыў вясковых дзяцей грамаце. — Ну, ты, Костусь, нытаць любіш? — Дарэктар Костуся пытав, Абы хоцъ гутарка якая. Новая зямля. Дарэктар м. 'дамашні настаўнік' (Сен. Каспяровіч). ДАРЭШЦІЦЬ зак. Канчаткова, поўнасцю знішчыць. Няхай дзяўчына або юнак, якія сядуць за руль беларускага грузавіка з велічным зубрам на капоце або беларускага трактара, які мае дарэшціць цераспалосіцу ў заходніх абласцях рэспублікі, няхай падумаюць наши харошыя, маладыя савецкія людзі аб тым, што яны, дзеці i выхаванцы Кастрычніка, толькі за трыццаць гадоў прыйшлі сапраўды ў залиты век. Трыццаць савецкіх год. Дарэсціць зак. дакончыць' (Стаўб. Hap сл., c. 85); 'разбурыць, разбіць дашчэнту' (Зэльв. Жыв. сл., c. 141). ДАТЫКАЦЬ незак. Датычыцца. Бярэ Міхал свае прылады, Якія стрэлъбы датыкаюць. Новая зямля. Датыкацца незак. датыкацца' (Чэрв. Шатэрнік). ДАЎЖНІК м. Драўляны брус, якім закладваецца прасечаная па даўжыні вулля адтуліна. Даўжнік абвязалі белаю завязкаю, a ў вочка ўваткнулі пучок кулявой саломы, каб праходзіў дух i каб не выляталі пчолы. Калодка пчол. Даўжнж м. 'дошка, якая закрывае бакавы ўваход у калодачным вуллі' (Віл., Глыб., Іўеў., Калінк. СПЗБ; Іўеў
18 👁