зазлуе, Ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах, Ці грукне над лесам пярун, — Усё адклікаецца ў вольных абшарах, Ўсё іх дакранаецца струн. Водгулле.
ГУЧОК м. Маладая галінка, атожылак, парастак. — Ды мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Панас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне усывёла. Дрыгва. [Панас:] — Хаджу на балота гучкі i вецце рэзаць, худобу карміць. Там жа. Гук м. 'невялікая галінка' (Чэрв. Шатэрнік).
ГУШКІ мн. Гайданне, гушканне. Вобразн. Тыя ж ластаўкі-вяртушкі У надводнай цішыні Не нацешацца з гульні Ды такія ладзяць гушкі, Весялушкі, Шчабятушкі, Што ніякі акрабат Не патрапіць ім у лад. Міхасёвы прыгоды. Ўгары над хвойнікам зялёным Снуюцца пчолкі з ціхім звонам, Кузуркі розныя i мушкі Свае спраўляюць гулі-гушкі I так танюсенька гудуць, Што ледзьве-ледзьве можна ўчуць. Новая зямля.
ГУШЧАЙ-ГУШЧА прысл. Вельмі многа. Грыбоў улетку тут цъма-цъмушча, Народ сюды йдзе — гушчай-гушча. Новая зямля.
ГУШЧАРА ж. Пра скопішча чаго-н.; мноства. 3 свайго ж грудка ў засушлівыя дні Гляджу ў акт гэта на хмары I нападаю над іх чары: Вачэй не зводжу з іх гушчары, Дзе гром грыміць i ўспыхваюць агні. Вусцянскі груд.
ГУШЧАРНЯК м., ГУШЧЭРА ж. Густы зараснік, гушчар. Ён [Сымон] гадае так i гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, ды не вырвацца ніяк. Сымонмузыка. Ратаваліся людзі, як хто мог i ўмеў, выбіралі найбольш глухія мясціны. Адны падаліся над Парню, другія amaбарыліся на маладаступных закутках каля рэчкі, а хто зашыўся ў гушчэру каля Брамскага балота. Між дзвюх рэчак. Гушчэр м. 'гушчыня, густы лес, зараснік' (Пух.
МСММГ, 1970).
ГЭРАД м., лаянк. Мучыцель, кат. Прычхала дадому, Засопшыся, цешча, На зяця старому I верне i плешча: — Такі ж ён наганы, Такі ўжо зацяты, Тыран над тыранам, Ён — гэрад нракляты! Зяць. — / усе вы такія гэрады, тыраны! — з нейкаю нянавісцю прамовіла яна [Ядвіся]. На ростанях. Параўн. польск. Herod 'імя цара Іудзеі, які ў евангеллі паказаны вельмі жорсткім
70 👁