ваецца ў адзенні' (Уздз. МСММГ, 1974). Параўн. польск. gumelastyka рызіна'. ГУМНІШЧА н. Месца за гумнамі, загуменне. Падпільнаваў раз Іван Аўдолю адну, недалёка ад гумнішчаў. Балаховец. Гумншіча н. 'месца каля гумна' (Лоеў. Янкова); гумнішча, гумні'ска н. 'месца каля гумна' (Воран., Іўеў. Сцяшковіч, 1972). ГУРКОМ: ВЫВЯЗАЦЬ ТУРКОМ. Зрабіць, вывязацьу на пузе вузел (вузлы) у выглядзе васьмёркі. Ён [Сымон] праслухаў навучанку, Як быць добрым пастухом, Справіў пугу-павіванку, Вузлы вывязаў гурком I пагнаў авечкі ў поле На папары i на ролі. Сымон-музыка. Гурки мн. 'тоўстыя бернардынскія шнуркі, якія выкарыстоўваюцца замест пояса, з вузламі на канцах' (Насовіч). ГУРТОВЫ прым. 1. Агульны, сумесны. Аўгіня не захацела аставацца на Васілёвай гаспадарцы, аддала «грамадзе» ўсю маёмасць i падала заяву, каб i яе прынялі ў «гуртовую» гаспадарку. Дрыгва. [ Чыкілевіч:] — Hy, чым жа кепска будзе ў калгасе? Ты ж пасудзі сам: грамада, гуртовая праца, npacmop. Hi табе гэтых межаў, ні вузкіх загонаў. Адшчапенец. Прыходзіць [Пятрусь Ігнатовіч] у камеру. Нічога не гаворыцъ. Стаў каля скрыначкі з махоркаю (тытунь у нас быў гуртовы) i робіць папяроску. Стары канакрад. 2. Які даглядае, пасе статак, гурт. Гэты дзед — пастух гуртовы, Слаўны дзед, дзядок — душа, Гаваркі, мастак на словы. Сымон-музыка. Гуртовы прым. 'калектыўны, грамадскі' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ГУХКАЦЬ незак. Падаць з модным стукам, грукатам. Потым раптам шум панёсся, Заскрыпела штось там: «крра!» Бы пад стукам manapa Волат-дуб стары затросся I павольна з шумам-гукам Стаў хіліцца ён галлём 1, за сук чапіўшы сукам, Вобзем гухкае камлём. Сымон-музыка. ГУХНУЦЬ зак. Грымнуць. Гухнуў выбух за рачулкай Агнявым фантанам, Далі ўзбуджаным вулканам Застагналі гулка. На шляхах вол i. ГУЧНАБЕЖНЫ прым. Які разносіцца, раздаецца тучна, хутка. Ці коска зазвоніць у час касавіцы, IIi песню дзяўчо запяе, Ці неба заззяе ў агнях бліскавіцы, Ці вецер задзъме
Дадатковыя словы
гумніска, гуркй
17 👁