Гудзіць незак. 'судзіць, абгаворваць' (Старадарож. Hap. сл., c. 17). ГУЖАВЫ прым. Жылаваты, цвёрды. Зняў [дзед Талаш] з-за плячэй стрэлъбу, паляўнічую торбу, куды бабка Наста рупліваю рукою палажыла паўбахана хлеба i кавалак гужавога сала. Дрыгва. Гужовый прым. 'жылаваты, цвёрды' (Мсцісл. 3 нар. сл., c. 124); гужовы прым. 'жылаваты, цвёрды' (Ашм. Сцяшковіч, 1983); гужову прым. 'вязкі, цягучы' (TC). ГУКАЦЬ незак. Крычаць, вухкаць. Не маўчы ж ты, сава, Ў цёмным лесе гукай, Ведай, ночка — не год, Заварушыцца гай... Толькі стогне зямля... Гукаць незак. 'клікаць, зваць' (Ганц., Стол. ДСБ); размаўляць' (Гом. НЛГ; Мсцісл., Чэрык. Бялькевіч); 'клікаць; запрашаць' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); 'моцна клікаць, зваць' (Бял. МСНДМ, c. 19); 'гаварыць, успамінаць' (Мядз. СЦБ); 'буркаваць, пераклікацца (пра галубоў)9 (Віл. СЦБ). ГУЛА ж. 1. Фіга. Ну, трасцу дам табе \Уладзю] цукерку! Гулу падсуну ў табакерку! — Бубніць Антось ужо з сабою, Ідучы скораю хадою. Новая зямля. 2. Насмешка, глупства. \Янка:] Ты, Абрам, не выпіў часам? Не сасніў таго сядла? [Абрам:] Ой, на жарты Янка ласы! I нашто гэта гула? Як Янка забагацеў. / прыкра быць ужо ў тылу Ды на вайну глядзець здалёку, У франтавых навідавоку, I слухацъ кпіны іх, гулу. На шляхах волі. Гула ж. фіга' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'глупства, лухта' (Насовіч). ГУЛЬТАЕЖЛІВА прысл. Ляніва. Вобразн. Маладыя хвойкі рэзка выдзяляліся сваімі зялёнымі вярхамі на снежным полі i гультаежліва падымалі i апускалі свае непаваротлівыя лапы, усё роўна як за каўняром іх нешта кусала. Тоўстае палена. ГУМАЛЯ СТЫКА ж. Гума, рызіна. Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык i чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухануць, каб ён загукаў, як жывы. «Дзеравеншчына». Гумаляст м. рызіна', гумалястовы 'рызінавьГ (Беш. Каспяровіч); гумалястка ж. 'рызінка, якая выкарыстоў
Дадатковыя словы
гужбву, гужбвый, гўдзіць
17 👁