Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Цыхун); 'мера даўжыні асновы i палатна' (Карэл. Hap. словатв., c. 50); губіца ж. 'мера асновы, палатна даўжыней на хатнюю сцяну' (Карэл. Шаталава); 'мера палатна' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'мера палатна ў даўжыню (4— 5 метраў)' (Стаўб. МСММГ, 1970). ГУГАЧКА ж. Булавешачка (пра правадніковы ізалятар). Далёка беглі ўздоўж дарогі высокія тэлеграфныя слупы з белымі гугачкамі i роўна нацягнутым дротам. На ростанях. / дзет i ноч выігрывае на іх [слупах] вецер свае песні, песні прастораў зямлі, i мудрая людская мысль лётае na іх лёгкакрылаю птушкаю, a гэтыя белыя гугачкі на слупах выглядаюцъ здалёк беленькімі галубкамі. На прасторах жыцця. ГУГНІВЫ прым. Які мае непрыемнае насавое адценне; гугнявы. Hoc ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, a голас гугнівым. На ростанях. Гугні'вы прым. Тугнявы' (Лаг. МСММГ, 1977; Чэрв. СЦБ). ГУГНІЦЬ незак. Гаварыць або спяваць у нос; гугнявіць. — Даўно вы тут жывеце? — пытае [Лабановіч] Ганну. — Другі год, панычку, — гугніць тая. На ростанях. Вару шыцца Ганна, ціхенька супакойвае дзіцянё i штось ласкаваласкава гугніць свайму маленькаму сыну. Там жа. Гугнщь незак. Таварыць у нос' (Верхнядзв. СПЗБ); гугняць незак. Таварыць у нос, нячыста, гнусава' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. укр. гугнити Таварыць, спяваць неразборліва, у нос'. ГУГУХКАЦЬ незак. Грукаць. А там, з-за смужна-сіняй дужкі, Ulmo павіваецца істужкай, Грыміць пярэклічка гармат. Паветра поўняць тыя гукі, Дрыжыць надзем ё i зямля, I дрэвы ходзяцъ да камля, Як бы ад болю ці ад мукі, l стогнуць сцішаныя лукі, I нібы вохкае ралля, I так усе дні i ўсе ночы Грыміць-гугухкае дзесь гром, Віхруе віхрам-перуном. На шляхах волі. ГУДА ж. 1. Гудзенне. Алесь грыміць скаварадою I пацяшаецца гудою, На ёй вызвоньвае ён штучкі, Але напільнік выпаў з ручкі, Зляцеў у снег — i будзь здароў... Новая зямля. 2. перан. Размова. Дзе без хітрыкаў, праўдзіва Колас гутарку вядзе, I дзе дуб стары гудзе Не лісліва i фальшыва, А сваёй старой гудою, Як i век ён гаварыў.. На прастор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 289  ▶