прамовай. — Не давацъ жа немцу спуску! Бі яго адважна, грузка — Немца біць для нас не нова. На шляхах волі. ГРУЗЫ прым. 1. Масіўны, цяжкі. 3 іржавым скроёатам расчыніліся грузкія жалезныя вароты, як пасць астрога. Дрыгва. 2. Тоўсты, непаваротлівы. Конь пад ім [Гамырам] быў занадта грузкі i для верхавой язды не надаваўся. На «святой зямлі». 3. Цяжка нагружаны. Іван Меншы, як філосаф, Кінуў погляд быстры, На воз грузкі глянуў скоса — Лети ісці ў міністры. Канец «Воза навукі». 4. перан. Цяжкі (пра крок, хаду). Загрымелі нечакана, Загул i гарматы, Крышаць, ломяцъ фронт зацяты, Грузкі крок чаканяцъ. На шляхах волі. ГРЫМАЦЬ незак. Страляць. Тады cipamy Сцяпана, Казака рэестравога, Атамана маладога, Туркі-янычары лавілі, 3 гарматы грымалі, У кайданы кавалі, У Цараградскую вежу саджалі, У цяжкую работу аддавалі. Сляпы. ГРЭБАЦЬ незак. Грэбаваць. [Богут:] — Фатыгі, васпан, тут не трэба, А толькі вушы, вочы мець, Ніякім подслухам не грэбацъ, А часам дзе i падглядзець. Рыбакова хата. А пан i кажа: «Грошы трэба. Вазьмі па злоты два з душы. Ніякім спосабам не грэбай, А мне даходы прыпішы». Там жа. ГРЭБЕНЬ м. Хіб. Калман абыходзіць каня. Напрактыкаваным вокам акідае ўсю яго постацъ. Потым бярэ за грэбенъ, прабуе зрушыцъ каня з месца. На «святой зямлі». Грэбень м. скарак у каня' (Свісл. Шаталава). ГУБА ж. Рот. — Га, Нятрусъ, i ты тут? — сустрэу Нетруся Карусъ Акалот. Вочы яго былі ўжо, як у салавейчыка, а з губы нясло, як з бочкі. Кірмаш. Губа ж. рот' (Лаг. МСММГ; Брасл., Воран., Іўеў., Паст., Шчуч. СПЗБ; Мядз. Нар. словатв., с. 8). ГУБІЦА ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Ён [Грыгарэц] быў тоўсты, крэпкі i меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кроены ў дванаццацъ губіц. На ростанях. Губіца, гібіца ж. 'адзінка вымярэння даўжыні асновы i палатна' (Бар., Ваўк., Дзятл., Карэл., Лід., Лях., Мает., Свісл., Шчуч. СПЗБ); губіца ж. 'мера даўжыні кужалю ад сцяны да сцяны хаты, губка', 'старая мера палатна' (Гродз. 4 Зак
Дадатковыя словы
гўбіца
18 👁