ваецца ў адзенні' (Уздз. МСММГ, 1974). Параўн. польск. gumelastyka 'рызіна'. ГУМНІШЧА н. Месца за гумнамі, загуменне. Падпільнаваў раз Іван Аўдолю адну, недалёка ад гумнішчаў. Балаховец. Гумнішча н. 'месца каля гумна' (Лоеў. Янкова); гумнішча, гумніска н. 'месца каля гумна' (Воран., Іўеў. Сцяшковіч, 1972). ГУРКОМ: ВЫВЯЗАЦЬ ГУРКОМ. Зрабіць, вывязаць на пузе вузел (вузлы) у выглядзе васьмёркі. Ён [Сымон] праслухаў навучанку, Як быць добрым пастухом, Справіў пугу-павіванку, Вузлы вывязаў гурком І пагнаў авечкі ў поле На папары і на ролі. Сымон-музыка. Гуркі мн. 'тоўстыя бернардынскія шнуркі, якія выкарыстоўваюцца замест пояса, з вузламі на канцах' (Насовіч). ГУРТОВЫ прым. 1. Агульны, сумесны. Аўгіня не захацела аставацца на Васілёвай гаспадарцы, аддала «грамадзе» ўсю маёмасць і падала заяву, каб і яе прынялі ў «гуртовую» гаспадарку. Дрыгва. [Чыкілевіч:] — Ну, чым жа кепска будзе ў калгасе? Ты ж пасудзі сам: грамада, гуртовая праца, прастор. Ні табе гэтых межаў, ні вузкіх загонаў. Адшчапенец. Прыходзіць [Пятрусь Ігнатовіч] у камеру. Нічога не гаворыць. Стаў каля скрыначкі з махоркаю (тытунь у нас быў гуртовы) і робіць папяроску. Стары канакрад. 2. Які даглядае, пасе статак, гурт. Гэты дзед — пастух гуртовы, Слаўны дзед, дзядок — душа, Гаваркі, мастак на словы. Сымон-музыка. Гуртовы прым. 'калектыўны, грамадскі' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ГУХКАЦЬ незак. Падаць з моцным стукам, грукатам. Потым раптам шум панёсся, Заскрыпела штось там: «крра!» Бы пад стукам тапара Волат-дуб стары затросся І павольна з шумам-гукам Стаў хіліцца ён галлём І, за сук чапіўшы сукам, Вобзем гухкае камлём. Сымон-музыка. ГУХНУЦЬ зак. Грымнуць. Гухнуў выбух за рачулкай Агнявым фантанам, Далі ўзбуджаным вулканам Застагналі гулка. На шляхах волі. ГУЧНАБЕЖНЫ прым. Які разносіцца, раздаецца гучна, хутка. Ці коска зазвоніць у час касавіцы, Ці песню дзяўчо запяе, Ці неба заззяе ў агнях бліскавіцы, Ці вецер задзьме
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁