Гудзіць незак. 'судзіць, абгаворваць' (Старадарож. Нар. сл., с. 17).
ГУЖАВЫ прым. Жылаваты, цвёрды. Зняў [дзед Талаш] з-за плячэй стрэльбу, паляўнічую торбу, куды бабка Наста руплівою рукою палажыла паўбахана хлеба і кавалак гужавога сала. Дрыгва.
Гужовый прым. 'жылаваты, цвёрды' (Мсцісл. З нар. сл., с. 124); гужовы прым. 'жылаваты, цвёрды' (Ашм. Сцяшковіч, 1983); гужову прым. 'вязкі, цягучы' (ТС).
ГУКАЦЬ незак. Крычаць, вухкаць. Не маўчы ж ты, сава, Ў цёмным лесе гукай, Ведай, ночка — не год, Заварушыцца гай... Толькі стогне зямля...
Гукаць незак. 'клікаць, зваць' (Ганц., Стол. ДСБ); 'размаўляць' (Гом. НЛГ; Мсцісл., Чэрык. Бялькевіч); 'клікаць; запрашаць' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); 'моцна клікаць, зваць' (Бял. МСНДМ, с. 19); 'гаварыць, успамінаць' (Мядз. СЦБ); 'буркаваць, пераклікацца (пра галубоў)' (Віл. СЦБ).
ГУЛА ж. 1. Фіга. Ну, трасцу дам табе [Уладзю] цукерку! Гулу падсуну ў табакерку! — Бубніць Антось ужо з сабою, Ідучы скораю хадою. Новая зямля. 2. Насмешка, глупства. [Янка:] Ты, Абрам, не выпіў часам? Не сасніў таго сядла? [Абрам:] Ой, на жарты Янка ласы! І нашто гэта гула? Як Янка забагацеў. І прыкра быць ужо ў тылу Ды на вайну глядзець здалёку, У франтавых навідавоку, І слухаць кпіны іх, гулу. На шляхах волі.
Гула ж. 'фіга' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'глупства, лухта' (Насовіч).
ГУЛЬТАЕЖЛІВА прысл. Ляніва. Вобразн. Маладыя хвойкі рэзка выдзяляліся сваімі зялёнымі вярхамі на снежным полі і гультаежліва падымалі і апускалі свае непаваротлівыя лапы, усё роўна як за каўняром іх нешта кусала. Тоўстае палена.
ГУМАЛЯСТЫКА ж. Гума, рызіна. Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухануць, каб ён загукаў, як жывы. «Дзеравеншчына».
Гумаляст м. 'рызіна', гумалястовы 'рызінавы' (Беш. Каспяровіч); гумалястка ж. 'рызінка, якая выкарыстоў
83 👁