Цыхун); 'мера даўжыні асновы і палатна' (Карэл. Нар. словатв., с. 50); губіца ж. 'мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну' (Карэл. Шаталава); 'мера палатна' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'мера палатна ў даўжыню (4— 5 метраў)' (Стаўб. МСММГ, 1970). ГУГАЧКА ж. Булавешачка (пра правадніковы ізалятар). Далёка беглі ўздоўж дарогі высокія тэлеграфныя слупы з белымі гугачкамі і роўна нацягнутым дротам. На ростанях. І дзень і ноч выігрывае на іх [слупах] вецер свае песні, песні прастораў зямлі, і мудрая людская мысль лётае па іх лёгкакрылаю птушкаю, а гэтыя белыя гугачкі на слупах выглядаюць здалёк беленькімі галубкамі. На прасторах жыцця. ГУГНІВЫ прым. Які мае непрыемнае насавое адценне; гугнявы. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнівым. На ростанях. Гугнівы прым. 'гугнявы' (Лаг. МСММГ, 1977; Чэрв. СЦБ). ГУГНІЦЬ незак. Гаварыць або спяваць у нос; гугнявіць. — Даўно вы тут жывеце? — пытае [Лабановіч] Ганну. — Другі год, панычку, — гугніць тая. На ростанях. Варушыцца Ганна, ціхенька супакойвае дзіцянё і штось ласкава-ласкава гугніць свайму маленькаму сыну. Там жа. Гугніць незак. 'гаварыць у нос' (Верхнядзв. СПЗБ); гугняць незак. 'гаварыць у нос, нячыста, гнусава' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. укр. гугнити 'гаварыць, спяваць неразборліва, у нос'. ГУГУХКАЦЬ незак. Грукаць. А там, з-за смужна-сіняй дужкі, Што павіваецца істужкай, Грыміць пярэклічка гармат. Паветра поўняць тыя гукі, Дрыжыць надзем'е і зямля, І дрэвы ходзяць да камля, Як бы ад болю ці ад мукі, І стогнуць сцішаныя лукі, І нібы вохкае ралля, І так усе дні і ўсе ночы Грыміць-гугухкае дзесь гром, Віхруе віхрам-перуном. На шляхах волі. ГУДА ж. 1. Гудзенне. Алесь грыміць скаварадою І пацяшаецца гудою, На ёй вызвоньвае ён штучкі, Але напільнік выпаў з ручкі, Зляцеў у снег — і будзь здароў... Новая зямля. 2. перан. Размова. Дзе без хітрыкаў, праўдзіва Колас гутарку вядзе, І дзе дуб стары гудзе Не лісліва і фальшыва, А сваёй старой гудою, Як і век ён гаварыў.. На прастор!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁