Старонка 50
◀ / 289 ▶
прамовай. — Не даваць жа немцу спуску! Бі яго адважна, грузка — Немца біць для нас не нова. На шляхах волі. ГРУЗКІ прым. 1. Масіўны, цяжкі. З іржавым скрогатам расчыніліся грузкія жалезныя вароты, як пасць астрога. Дрыгва. 2. Тоўсты, непаваротлівы. Конь пад ім [Гамырам] быў занадта грузкі і для верхавой язды не надаваўся. На «святой зямлі». 3. Цяжка нагружаны. Іван Меншы, як філосаф, Кінуў погляд быстры, На воз грузкі глянуў скоса — Лепш ісці ў міністры. Канец «Воза навукі». 4. перан. Цяжкі (пра крок, хаду). Загрымелі нечакана, Загулі гарматы, Крышаць, ломяць фронт зацяты, Грузкі крок чаканяць. На шляхах волі. ГРЫМАЦЬ незак. Страляць. Тады сірату Сцяпана, Казака рэестравога, Атамана маладога, Туркі-янычары лавілі, З гарматы грымалі, У кайданы кавалі, У Цараградскую вежу саджалі, У цяжкую работу аддавалі. Сляпы. ГРЭБАЦЬ незак. Грэбаваць. [Богут:] — Фатыгі, васпан, тут не трэба, А толькі вушы, вочы мець, Ніякім подслухам не грэбаць, А часам дзе і падглядзець. Рыбакова хата. А пан і кажа: «Грошы трэба. Вазьмі па злоты два з душы. Ніякім спосабам не грэбай, А мне даходы прыпішы». Там жа. ГРЭБЕНЬ м. Хіб. Калман абыходзіць каня. Напрактыкаваным вокам акідае ўсю яго постаць. Потым бярэ за грэбень, прабуе зрушыць каня з месца. На «святой зямлі». Грэбень м. 'карак у каня' (Свісл. Шаталава). ГУБА ж. Рот. — Га, Пятрусь, і ты тут? — сустрэў Петруся Карусь Акалот. Вочы яго былі ўжо, як у салавейчыка, а з губы нясло, як з бочкі. Кірмаш. Губа ж. 'рот' (Лаг. МСММГ; Брасл., Воран., Іўеў., Паст., Шчуч. СПЗБ; Мядз. Нар. словатв., с. 8). ГУБІЦА ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Ён [Грыгарэц] быў тоўсты, крэпкі і меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кросны ў дванаццаць губіц. На ростанях. Губіца, гібіца ж. 'адзінка вымярэння даўжыні асновы і палатна' (Бар., Ваўк., Дзятл., Карэл., Лід., Лях., Маст., Свісл., Шчуч. СПЗБ); губіца ж. 'мера даўжыні кужалю ад сцяны да сцяны хаты, губка', 'старая мера палатна' (Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶