віч); дранкулька ж. 'кулька, глётка, буйны шрот' (Чэрык. Бялькевіч). Параўн. польск. grankulka 'буйная шраціна'.
ГРАЦКОЎЕ н. Сцяблы грэчкі. I шэпчуць гаротна сцяблінкі [грэчкі] пустыя: «А дзе ж яны, дзе яны, лодары тыя?.. Калгаснікі скаргі грацкоўя не чуюць, Сядзяць на дарогах, стаяць — «галасуюць»! Адсталы калгас.
Грацкоўе н. 'поле, дзе расла грэчка' (Лях., Навагр., Чэрв. СПЗБ; Гл. Янкоўскі, 1960); 'салома грэчкі' (Гродз. Цыхун; Ваўк., Іўеў. Сцяшковіч, 1983; Віл. Шаталава; Уздз. МСММГ, 1974); 'змалочаныя грэцкія сцяблы', 'поле, дзе расла грэчка' (Чэрв. Шатэрнік); грацкоўя н. 'грэцкая салома' (Бых. Жыв. нар. сл., с. 89); 'поле, дзе расла грэчка', 'грэчневая салома' (Віл. Жыв. сл., с. 93); грацкоўё н. 'поле, з якога сабралі грэчку' (Стаўб. Нар. сл., с. 149; З нар. сл., с. 77); 'грэчневая салома', 'месца, дзе расла грэчка' (Карэл. З нар. сл., с. 88).
ГРОЗНАЛІЦЫ прым. Які мае грозны выгляд. Вобразн. Ідзе хмара. Бліскавіцы Палыхаюць і гараць. Сам пярун там грозналіцы Перайшоў зямлі граніцы І вядзе над ёю раць. Сымон-музыка.
ГРОЗНАПАВАБНЫ прым. Які прыцягвае, вабіць сваім грозным выглядам. Бліскучы дзень, таемнае грукатанне надземных абшараў — гоман-воклік грознапавабных хмар, што шырокаю сцяною засланялі неба і выбухалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў... На ростанях.
ГРУДА ж. Награмаджэнне чаго-н., вялікая колькасць. Выплывае круг агністы З груды мутных хмар. На ўсходзе сонца. З-за лесу чуць-чуць выразаюцца чорныя хмары няроўнымі грудамі рознай формы, з яркімі, як абцягнутымі залатою тасемкаю, краямі. Захад сонца.
Груд м. 'куча', прысл. 'многа' (Бял. Яўсееў); 'груда, куча' (Краснап., Мсцісл. Бялькевіч).
ГРУДАВЫ прым. Сухадольны. Але ўжо за лозамі балотца канчаецца, пачынаецца тупкая лагчына, і расце на ёй грудавая трава. Хатка над балотцам.
Грудовый прым. 'з высокага месца' (Брэсц. ДСБ).
ГРУЗКА прысл. З вялікай сілай, напорыста. А нарэшце, на закуску, Усіх злаяўшы па-руску, Выступае ён [генерал] з
75 👁