Старонка 48
◀ / 289 ▶
чаш панам жыць на свеце І ўсё грабастаць, падбіраць. А бедакоў куды падзеці? Рыбакова хата. Параўн. руск. грабастать 'хапаць, захопліваць'. ГРАБЕЖСТВА, ГРАБЕСТВА н. Грабежніцтва. Побач з грабежствам былі выпадкі забойства і гвалтоўніцтва. Балаховец. Сялянскае абурэнне расце. Яно можа выліцца ў дзікую форму грабежства і гвалту. На ростанях. — І робяць грабества, якое яны [бальшавікі] называюць рэквізіцыяй, — буркнуў Міхайла Іванавіч. Пракурор. ГРАВЕЙКА ж. Дарога, высыпаная гравіем. Гравейка страшна разбіта. На схіле дзён. Гравейка ж. 'дарога, высыпаная гравіем' (Капыл. Жыв. сл., с. 170; Дзярж. СЦБ); гравірка ж. 'гравійная дарога' (Бял. Яўсееў); гравійка ж. 'дарога з гравія' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). ГРАКАЦЬ незак. Ствараць крык, падобны на гукі «грак-грак»; каркаць. Дык вось чаму зязюлька кукуе толькі да Пятра, а варона гракае ўвесь год. Варона і зязюлька. Гракаць незак. 'каркаць' (Чэрв. СЦБ). ГРАМОЗНЫ прым. 1. Які займае многа месца; вялізны. Пасярэдзіне пакоя стаяў грамозны дзябёлы стол. Дрыгва. 2. Грузны, плячысты. На кароткім тоўстым абрубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з светлымі грознымі жорсткімі вусамі, з буйным рэзкім тварам. Дрыгва. ГРАНАТЧЫК м. Баец, які кідае гранаты. Гэта гранатчыкі кінулі гранаты ў пярэднюю групу коннікаў. Дрыгва. Сышліся байцы-партызаны На голас свайго камандзіра. Прыйшоў сівізною ўбраны Ваяка з Палесся — Гамыра; Настаўнік і два аграномы, Ляснічы, бухгалтар з завода І добра ў атрадзе вядомы Гранатчык Ігнат Варывода. Суд у лесе. ГРАНКУЛЬКА ж. Буйная шраціна. У дзеда Талаша, прызнацца, стрэльба і ёсць, і схавана яна якраз у лесе, схавана разам з баявымі прыпасамі: порахам, пістонамі, шротам, кулямі, гранкулькамі і ўсімі іншымі рэчамі. Дрыгва. Палажыў [дзед Талаш] штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады насадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы. Там жа. Гранкулі мн. 'кулі для паляўнічай стрэльбы' (Воран. Сцяшковіч, 1972); дранкуля ж. 'куля' (Краснап. Бяльке-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶