Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
чаш панам жыць на свеце I ўсё грабастаць, падбіраць. А бедакоў куды падзеці? Рыбакова хата. Параўн. руск. грабастать 'хапаць, захопліваць'. ГРАБЕЖСТВА, ГРАБЕСТВА н. Грабежніцтва. Побач з грабежствам былі выпадкі забойства i гвалтоўніцтва. Балаховец. Сялянскае абурэнне расце. Яно можа выліцца ў дзікую форму грабежства i гвалту. На ростанях. — / робяць грабества, якое яны [бальшавікі] называюцъ рэквізіцыяй, — буркнуў Міхайла Іванавіч. Пракурор. ГРАВЕЙКА ж. Дарога, высыпаная гравіем. Гравейка страшна разбіта. На схіле дзён. Гравейка ж. 'дарога, высыпаная гравіем' (Капыл. Жыв. сл., с. 170; Дзярж. СЦБ); гравірка ж. 'гравійная дарога' (Бял. Яўсееў); гравшка ж. 'дарога з гравія' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). ГРАКАЦЬ незак. Ствараць крык, падобны на гукі «грак-грак»; каркаць. Дык вось чаму зязюлька кукуе толькі да Пятра, а варона гракае увесь год. Барона i зязюлька. Гракаць незак. каркаць' (Чэрв. СЦБ). ГРАМОЗНЫ прим. 1. Які займае многа месца; вялізны. Пасярэдзіне пакоя стаяў грамозны дзябёлы стол. Дрыгва. 2. Грузны, плячысты. На кароткім тоўстым абрубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з светлымі грознымі жорсткімі вусамі, з буйным рэзкім тварам. Дрыгва. ГРАНАТЧЫК м. Баец, які кідае гранаты. Гэта гранатчыкі кінулі гранаты ў пярэднюю групу коннікаў. Дрыгва. Сышліся байцы-партызаны На голас свайго камандзіра. Прыйшоў сівізною ўораны Ваяка з Палесся — Гамыра; Hacтаўнік i два аграномы, Ляснічы, бухгалтар з завода I добра ў атрадзе вядомы Гранатчык Ігнат Варывода. Суд у лесе. ГРАНКУЛЬКА ж. Буйная шраціна. У дзеда Талаша, прызнацца, стрэльба i ёсць, / схавана яна якраз у лесе, схавана разам з баявымі прыпасамі: порахам, пістонамі, шротам, кулямі, гранкулькамі i ўсімі іншымі рэчамі. Дрыгва. Палажыў [дзед Талаш\ штук шэсць гранкулек, i калi ўсё было гатова, тады насадзіў на брамку пістон i ўжо болей цвёрдымі i ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы. Там жа. Гранкулі мн. 'кулі для паляўнічай стрэльбы' (Воран. Сцяшковіч, 1972); дранкуля ж. куля' (Краснап. Бяльке
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гранкўлі, дранкўля, ўбраны
12 👁
 ◀  / 289  ▶