СПЗБ); гльіжа ж. 'вялікая камлыга' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); глыжка ж. камяк' (Лоеў. Янкова); глыза, глыжа ж. 'глыба, мёрзлы камяк' (Даль). ГНЕЗДАВАННЕ н. Месца з гнёздамі, дзе размнажаліся птушкі. Прыляталі з выраю птушкі i не знаходзілі сваіх гнездаванняў. Стары лес. ГНУСЬ, ГНЮСЬ ж. 1. Пра каго-н. агіднага, ганебнага, варожага. Ваюе немец з панскай Полыичай, А тут не Полыича — Беларусь, Ды ужо не будзе плягі горьиай, Як гэта панская ўся гнусь. Рыбакова хата. Прыгадай [папа Пш дванаццаты] Майданак, Полыичу, Беларусь, Землі, што стоптала гітлерава гнюсь. На міжнародныя тэмы. 2. Пра шкодных, небяспечных для грамадства людзей. [Паручнік Далін:\ Даруйце, гаспада; Нас губіць слоўная вада! Мы наслядуем штацкай гнюсі: У словах згінула Расія I мы — хіба не чудасія? Ніяк не можам без дыскусій! На шляхах вол i. Гнус м., гнюсіна м. i ж. 'скнара, жмінда, сквапны' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); гнюс м. заедзь' (Гл. Янкоўскі, 1960); 'гразь, памёт' (Пух. СПЗБ); бруд', 'неахайны чалавек' (Чэрв. Шатэрнік); гнюс м., гнюса ж. 'брыда, няўклюда' (ТС); гнюсны прым. 'нячысты, гідкі' (Пух. СПЗБ). ТОВАР м. Гаворка, размова. Заскрыпелі калодзезі; бабы з каромысламі i вёдрамі ідуць na ваду. Чуцен іх борзды i моцны говар i смех. Летняя раніца ў вёсцы. ГОГА м. Фанабэрысты чалавек, задавака. Затое ж пан той! паглядзеце: Хто з ім зраўняецца на свеце? Які ён важны, панаваты, Выдатны, «мондры», зухаваты! Які ён гога!які дока! Як ён сябе нясе высока! Новая зямля. [Голас:\ Дык чхаць мне на тваю свободу I рэвалюцыю тваю! Подумает — знайшліся камандзіры I гэтакія гогі — За месяц выраслі ў іх рогі — На затычкі для дзіры. На шляхах волі. ГОЖСТВА н. Гожасць, прыгажосць. / собрала неба фарбы Колераў дзівосных... I дзе ёсць такія скарбы Гожства, сугалосся?! У сход сонца. Эх, мороз, эх, дзед жартлівы! Ты — аматар i штукар Распісаць на шыбах дзівы, Гожства поўныя i чар. Сымон-музыка. ГОЛАВАЦЕНЬ гл. ГАЛАВАЦЕНЬ ГОЛАВЫ мн. Верх калодачнага вулея, які закладваецца драўляным кругам, — Што ж яны [пчолы] не лятуць
13 👁