Гічан м. 'націна буракоў' (Лях. МСНДМ, с. 122); гічане, гічанне н. 'бурачнік' (Стаўб. МСММГ, 1977); 'бацвінне' (Ганц., Лун. ДСБ); гічанё, гічанне н. 'бурачнік' (Дзятл., Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'сцяблы буракоў, бручкі, морквы' (Стаўб. СЦБ); гічанё н. 'бурачнік' (Іўеў., Карэл., Лях., Навагр. СПЗБ); 'націна буракоў' (Стаўб. Жыв. сл., с. 106); гічавене н. 'бурачнік' (Шчуч. СПЗБ); гіч 'націна' (Гл. Янкоўскі, 1959); 'бурачнік' (Ганц. СПЗБ).
ГЛАДЫШ м., зневаж. Пра ненаеднага, ненасытнага чалавека. — Павыскаляйся яшчэ, гадзе, — Антось яму [Уладзю]: — даль-бог, вярнуся, Расквасіць кірпу не збаюся!.. Ото «гладыш», абы напроці, Абы нажэрціся! К рабоце І на вяроўцы не зацягнеш. Новая зямля. Даніла зараз у канторы Сярод зялёных кунтушоў, Мардастых, прагных гладышоў І рознай панскае пражоры. Рыбакова хата.
Гладыш м. 'збан' (Смарг. Сцяшковіч, 1972); 'збан без ручкі' (Маладз. МСНДМ, с. 97); 'гліняны збан з вушкам і без вушка' (Чэрв. СЦБ).
ГЛЕБАПАГЛЫБЛЯЛЬНІК м. Прыстасаванне ў плузе для паглыблення ворнага слоя глебы. Вырасцілі [вучоныя Акадэміі навук] на нашых глебах кок-сагыз, давялі магчымасць атрымліваць з нашай сыравіны сінтэтычны каўчук, штучную шэрсць і пластмасы, збудавалі балотныя плугі і глебапаглыбляльнікі, стварылі слоўнік на 80 тысяч слоў і шматтомную працу аб беларускай расліннасці. Трыццаць савецкіх год.
ГЛЫЗА ж. Глыба лёду. Моцна яе [рэчкі] грудзі Маразамі скуты, І аковы лёду Сярод рэчкі ўздуты. Ціснецца вадзіца, Не знаходзіць ходу І не мае сілы Скінуць глызы лёду. На рэчцы зімою. Была паводка гэта, значыць, Вада па лузе разлілася, А потым лёдам занялася, Мароз падскочыў ды прыціснуў, Вада і збегла, лёд павіснуў: Цяпер наніз ён ападае, А лёд таўшчэрны, важкасць мае, А паміж лёду і вадою Ўнізе пад мёрзлаю зямлёю Пустое места астаецца, І вось як глыза садрыгнецца, Яна і грукне, як з гарматы. Новая зямля.
Глыза ж. 'ільдзіна', глыжка ж. 'кавалак лёду' (Карэл. Сцяшковіч, 1983); глызка ж. 'кавалак засохлай зямлі' (Смал. МСММГ, 1974); глыж м. 'камяк' (Верхнядзв.
80 👁