Старонка 44
◀ / 289 ▶
Гідкі прым. 'агідны, брыдкі' (Кругл. МАСМ); гіткі прым. 'гадкі, агідны; такі, які выклікае гідлівасць, брыдкасць' (Бял. МСНДМ, с. 19); гідкій, гідлый прым. 'гадлівы, грэблівы' (Бял. МСНДМ, с. 18); 'гідкі, агідны' (Краснап., Мсцісл. Бялькевіч); гідзючы прым. 'вельмі агідны' (Лоеў. Янкова); гідка прысл. 'млосна' (Іўеў. Сцяшковіч, 1972); гідаваць незак. 'брыдзіцца, адчуваць агіду', 'грэбаваць' (Лоеў. Янкова); гідавацца незак. 'грэбаваць; гадзіцца' (Жлоб. Жыв. сл., с. 114). ГІЖЭЦЬ незак. 1. З крыкам бегаць у розных напрамках; кішэць. Дзеці аж гіжаць на вуліцы, ганяюць авец, громка смяюцца. Заход сонца. 2. Мітусліва рухацца ў розных напрамках. Зірнуўшы на мурашнік, можна падумаць, што тысячы мурашак поўзаюць, бегаюць, круцяцца, гіжаць (кішаць) наверсе без усякага парадку. Мурашкі і іх будова. А рыба трапечацца ў кашы, аж гіжыць. Дзяціныя годы. Гіжэць, гвіжэць, гніжэць незак. 'кішэць' (Ваўк., Гродз., Лід. СПЗБ); гніжэць незак. 'звінець, гудзець', перан. 'гаманіць, крычаць' (Паст. СПЗБ); гіжаць незак. 'рухацца безупынку, круціцца' (Гродз. Цыхун); 'быць надта ўзбуджаным' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); гіжлівы прым. 'рухавы, хуткі' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); гіжушчы прым. 'вёрткі, непаседлівы' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983). Параўн. літ. gnižéti 'кішэць'. ГІСЭРНЯ ж. Ліцейня. Праходзіць [Лабановіч] і Альбрэхтова, дзе раскінуўся вялізны маёнтак пана Скірмунта, дзе працуюць яго сукнавальня, гісэрня, бровар і яшчэ нешта. На ростанях. Гісэрня ж. 'ліцейны завод' (Каспяровіч-БРС). Параўн. польск. gisernia уст. 'ліцейны завод'. ГІТАЛ м. Каўнер; карак. [Дзядзька Антось:] — Прыпільнаваць бы дзе брыду, — За «гітал», падлу, ды ў ваду! Новая зямля. З яўр. 'шапка'. ГІЧАНЫ мн. Страва, звараная з бурачнага лісця і сцяблоў. Ці з вялікага страху, ці ад гічаноў, што бацька еў на вячэру, толькі ж у жываце ў яго як забурчыць! Трывога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 289 ▶