плыта', 'плытнік, які тармозіць плот' (Паст. СПЗБ); гартволь м. 'дубовы кол з суком, які выкідаюць на бераг для затрымкі плыта' (Гродз. Цыхун). ГАСАЦЬ незак. Хутка рухацца ў розных напрамках, гойсаць. Гасаў мядзведзь, гасаў, Насіў дзядка, насіў, Аж сам сябе кусаў, На ўвесь лес галасіў. Дзед і мядзведзь. Гасаць незак. 'бегаць, гойсаць' (Нясв. СПЗБ); гасаты незак. 'бегаць, гойсаць' (Драг. СПЗБ); гасать незак. 'скакаць, насіцца на кані' (Даль). Параўн. польск. hasać 'бегаць, гарэзаваць'. ГАСПОДА ж. 1. Хата гаспадара; чыстая палавіна хаты. Помню добра, як цяпер, Веснавы дзянёк вясёлы; Нават помню, што ў чацвер У гасподу да Адама Зайшлі два гаспадары, Багацеі гэтаксама, Як і той Адам стары. Батрак. У Сымонкі баль ды годзе, Ён усеўся на калодзе, Ён у лесе бы ў гасподзе. А Настольнік — пласт імшысты. Сымон-музыка. 2. перан. Гняздо. Робяць круг буслы па-над месцам тым, Дзе стаяў дуб стары з іх гасподай. Дуб. На вяршаліне з даўняй той пары Збудаваў на ім [дубе] бусел гасподу. Там жа. Гаспода ж., уст. 'хата гаспадара, чужая хата' (Шчуч. СПЗБ); 'унутранасць панскага дома' (Насовіч); гасподка ж., памянш. ад гаспода 'дом і жыллё гаспадара' (Маз. НЛГ). Параўн. польск. gospoda 'заезны дом, карчма'. ГАЎК м. Гаўканне. Адзін з іх [сабак] злаўчыўся і схапіў Мікалая ззаду за падрызнік. Падняўся страшны гаўк, крык. Старыя падрызнікі. ГВЯЗДА ж. Зорка на дзяржанні, зробленая з каляровай паперы, у якую ўстаўлялі свечку і хадзілі з калядой. Хлопцы яшчэ за тыдзень да каляд пачынаюць рабіць гвязды. Куцця. Гвязда ж. 'зорка' (Астр. Сцяшковіч, 1972); 'звязда' (Стаўб. СЦБ); гвязда, гвязды мн. 'зоркі' (Астр., Ашм., Гродз., Смарг. СПЗБ); гвяздурэ мн. 'каляднікі' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. gwiazda 'зорка'. ГІДАСНЫ прым. Абрыдлівы, гідкі. Ідзе [Дзяжа] ў зямлі паўздоўж дратоў, Калючых гідасных платоў, І гэта лёха грабавая На момант мыслі разбівае, — А як надзейны гэты схоў? На шляхах волі. Дзяжа, скрываўлены, абдзёрты, Паўзе, як вуж, цярэбіць дрот І выпаўз з гідасных варот. Там жа.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁