Галяшка ж. 'галёнка, частка нагі ад калена да ступні' (Гродз. Цыхун); голяшка ж. 'галёнка' (Насовіч).
ГАМЁЛКА ж. Велікаваты кавалак (хлеба, сала і пад.) Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Дрыгва.
Гамёлка ж., агамёлак м. 'вялікі бясформенны кусок хлеба або сыру, звычайна адламаны' (Пол. Нар сл., с. 195); 'луста, кавалак' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); гамолка ж. 'самаробная соска з хлеба' (Жытк., Нар. сл., с. 302). Параўн. польск. gomółka 'камяк'.
ГАМОНКІ прым. Шумлівы, незмаўкальны. Нават сярод птушак трапляліся такія, што не мелі вока на гэты шумлівы, заўжды парывісты і не ў меру гамонкі вадаспад. Вадаспад.
Гамонка ж. 'гутарка, размова' (Чэрв. СЦБ).
ГАРБАТА ж. Чай. — Ну, як там гарбата? — спытаў Баранкевіч жонку. На ростанях. [Уласюк:] — Я хутка прыстараюся чаю, ці гарбаты. Як лепей назваць па-беларуску: чай ці гарбата? — Як ні назавеш, — усё будзе добра абы смачна, — адказаў жартам Лабановіч. Там жа.
Гарбата ж. 'чай' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'гарбата, чай' (Мсцісл. Бялькевіч).
ГАРЛІВА прысл. Шчыра, старанна. Вякамі доўгімі гарліва, Пад звон гнусавы стромкай вежы Ты [вёска] вартавала свае межы. Калгаснае.
Гарліва прысл. 'гарліва' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); горліво прысл. 'шчыра, старанна' (Насовіч). Параўн. польск. gorliwy 'старанны, шчыры, руплівы, дбайны'.
ГАРТОЛЬ м. Кол, які выкарыстоўваецца для тармажэння плыта. Ад крыку-лаянкі Аж дрыжыць паветра: На «барбару», Янка! — Гартоль бяры, Петра! — Закідай шырыгу! — Прысам папхні ўліва! Плытнікі.
Гартоль м. 'завостраны кол, які прывязваецца да канца гардзяля [канат з лазовых вітак, які выкарыстоўваецца для звязвання плыта] і ўжываецца для тармажэння плыта з берага' (Карэл. З нар сл., с. 88); 'завостраны кол, які ўбіваецца для надзейнай затрымкі плыта на месцы' (Навагр. Нар. лекс., с. 152); 'прыстасаванне для тармажэння
91 👁