Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
раліваючыся проста з бутэлькі ў мужыцкае горла. Андрэйвыбаршчык. ГАЛДА ж. 1. Крык, шум; цесната, таўкатня. A ў Мікалаўшчыну вярнуцца — Ўжо лепей тут як-небудзъ гнуцца, Бо там — галда, там шум, цяснота, I не бярэ ніяк ахвота Tyды зноў ехацъ будавацца, Дык трэба службы ўжо трымацца, Пакуль яшчэ трымацца можна, — Антось зазначыў асцярожна. Новая зямля. Шукае дзядзька наш, як бога, Ў людской галдзе гарадавога. Там жа. 2. Гурт шумлівых людзей. Начлежнікі ехалі шумна. Сярод іх было колькі дзецюкоў, а найболей усё былі дзеці, хлопцы-падшывальцы; былі тут i дзяўчаты. Уся гэта галда крычала, гаманіла. На начлезе. Галда ж. 'крык, гамана' (Брэсц. ДСБ; Карэл. Сцяшковіч, 1972); галдзёй м. 'балбатун, крыкун' (Бял. Яўсееў); галдзёць незак. ў шумець, крычаць' (Карэл. Hap. сл., c. 85); 'крычаць, гаманіць' (Верхнядзв., Віл., Докш. СПЗБ; Карэл. Сцяшковіч, 1972); галда, голда, голда ж. 'крык, шум, спрэчка, сварка' (Даль). ГАЛІЦЦА незак. Квапіцца на што-н. Хочацца i колецца — Лёгка заняволіцца: Дзеўка — крапіва! Ходзяцъ хлопцы, галяцца, Думкі ж як наваляцца, Ходзіць галава. Паслушная жонка. Усе галяцца на зямлю: чыгуначнік, сяляне. Хатка над балотцам. Галіцца незак. 'зайздросціць, квапіцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'квапіцца, гнацца, зайздросціць' (Бял. МСНДМ, c. 17); 'быць ахвочым' (Лоеў. Янкова); 'імкнуцца да чаго-н., цягнуцца, выражаць гатоўнасць; любіць што-н.' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). Параўн. укр. галитися квапіцца'. ГАЛТ м. Глыток, зацяжка. Тытун быў хвацкі, адмысловы, I не адзін курэц здаровы, Хваціўшы дыму галт знячэўку Як бы спірытусу кватэрку, I чхаў, i пырхаў з паўгадзіны.. Новая зямля. ГАЛЫТВА ж. Беднасць, галеча. О мой родны край! Поруч з галытвою ходзіць роскаш i багацце. Думкі ў дарозе. Галата ж. 'беднасць, галеча' (Пух. СЦБ). ГАЛЯШКІ мн. Ногі. [Санітар да Дзяжы:] Вас кантузіла не цяжка — Цэлы рукі i галяшкі — Суха выйшамшы з бяды. На шляхах волі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галйтйся
20 👁
 ◀  / 289  ▶