Галяшка ж. 'галёнка, частка нагі ад калена да ступні' (Гродз. Цыхун); голяшка ж. галёнка' (Насовіч). ГАМЁЛКА ж. Велікаваты кавалак (хлеба, сала i пад.) Заціснуў дзед стрэлъбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба i сала i сілкуецца. Дрыгва. Гамёлка ж., агамёлак м. 'вялікі бясформенны кусок хлеба або сыру, звычайна адламаны' (Пол. Нар сл., с. 195); 'луста, кавалак' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); гамолка ж. 'самаробная соска з хлеба' (Жытк., Нар. сл., с. 302). Параўн. польск. gomołka камяк'. ГАМОНКІ прым. Шумлівы, незмаўкальны. Нават сярод птушак трапляліся такія, што не мелі вока на гэты шумлівы, заўжды парывісты i не ў меру'гамонкі вадаспад. Вадаспад. Гамонка ж. 'гутарка, размова' (Чэрв. СЦБ). ГАРБАТА ж. Чай. — Ну, як там гарбата? — спытаў Баранкевіч жонку. На ростанях. [Уласюк:] — Я хутка прыстараюся чаю, ці гарбаты. Як лепей назваць па-беларуску: чай ці гарбата? — Як ні назавеш, — усё будзе добра абы смачна, — адказаў жартам Лабановіч. Там жа. Гарбата ж. чай' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'гарбата, чай' (Мсцісл. Бялькевіч). ГАРЛІВА прысл. Шчыра, старанна. Вякамі доўгімі гарліва, Пад звон гнусавы стромкай вежы Ты [вёска] варшавала свае межы. Калгаснае. Гарліва прысл. гарліва' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); горливо прысл. 'шчыра, старанна' (Насовіч). Параўн. лольск. gorliwy 'старанны, шчыры, руплівы, дбайны'. ГАРТОЛЬ м. Кол, які выкарыстоўваецца для тармажэння плыта. Ад крыку-лаянкі Аж дрыжыць naeempa: На «барбару», Янка! — Гартоль бяры, Петра! — Закідай шырыгу! — Прысам папхні ўліва! Плытнікі. Гартоль м. 'завостраны кол, які прывязваецца да канца гардзяля [канат з лазовых вітак, які выкарыстоўваецца для звязвання плыта] i ўжываецца для тармажэння плыта з берага' (Карэл. 3 нар сл., c. 88); 'завостраны кол, які ўбіваецца для надзейнай затрымкі плыта на месцы' (Haвагр. Hap. лекс., c. 152); 'прыстасаванне для тармажэння
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лйво, меругамонкі
51 👁