Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Галас м. 'крык, гамана' (Маст. Сцяшковіч, 1972); 'бязладны крык' (Валож. СЦБ); галас, галас м. 'крык, шум, бойка' (Насовіч). Параўн. польск. hałas 'шум, гоман, крык'. ГАЛАСАВ АЦЦА незак. Балаціравацца. Заўтра пашлю, як водзіцца, тэлеграму, выкажу падзяку i згоду галасавацца, а там трэба падумацъ, што сказаць сваім выбаршчыкам. 3 пісьма. ГАЛАСЛІВА прысл. Звонка, голасна. I хлопчик стаў у дудку дзъмуцъ, Гамоніць дудка галасліва. Рыбакова хата. Параўн. польск. halasliwy 'шумлівы, крыклівы'. ГАЛАТВА ж., зб. Бедната, бедныя людзі. [Адвакат:] Бальшавікі дасканала ведаюцъ натуру галатвы i апелююць да яе цёмных пачаткаў. Дрыгва. Галата ж. 'беднасць, бедната, галота' (Чэрв. Шатэрнік); галота ж. бядняк' (Гарад. СПЗБ); голотва ж., зб. 'бедната, бедныя людзі' (Насовіч). ГАЛАЎНІК м. Плытагон, які стаіць у пачатку плыта пры вясле i кіруе плытом. — Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! Не cni ў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яео, лае. Плытнікі. Галаўнік м. 'плытнік, які стаіць у пачатку плыта за апачынаю [вялікае вясло, устаноўленае на першай лаўцы плыта для кіравання ім] i кіруе плытом' (Карэл. 3 нар. слоўн., c. 87); 'галоўны плытнік, рулявы' (Іўеў., Стаўб. СПЗБ); 'плытагон, які кіраваў гілытом, знаходзячыся ў галаве' (Іўеў., Маст., Рэч. Hap. лекс., c. 149); галаўнічы м. 'плытнік, які стаіць пры першай апачыне' (Гродз. Hap. сл., c. 252); 'плытнік, які надае плытам кірунак' (Гродз. Цыхун). ГАЛГАН м., лаянк. Нягоднік. Хлопца штурхнуў хтось рукою — «Руку, еалган, пацалуй!» Сымон-музыка. [Богут:] Паклёп — / брудны, проша пана, — Узводзяцъ хлопы на мяне, I пашквіль нейкага галгана Наклеіў хтосьці на сцяне. Рыбакова хата. Параўн. польск. galgan 'нягоднік, гультай'. ГАЛГАТАЦЬ незак. Булькаць. А як рабіць тут не было чаго, сягды-тагды можна было чуцъ, як стукала саракоўка аб тоўстую мазолістую руку i як галгатала гарэлка, пе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 289  ▶