СПЗБ); глыжа ж. 'вялікая камлыга' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); глыжка ж. 'камяк' (Лоеў. Янкова); глыза, глыжа ж. 'глыба, мёрзлы камяк' (Даль).
ГНЕЗДАВАННЕ н. Месца з гнёздамі, дзе размнажаліся птушкі. Прыляталі з выраю птушкі і не знаходзілі сваіх гнездаванняў. Стары лес.
ГНУСЬ, ГНЮСЬ ж. 1. Пра каго-н. агіднага, ганебнага, варожага. Ваюе немец з панскай Польшчай, А тут не Польшча — Беларусь, Ды ўжо не будзе плягі горшай, Як гэта панская ўся гнусь. Рыбакова хата. Прыгадай [папа Пій дванаццаты] Майданак, Польшчу, Беларусь, Землі, што стаптала гітлерава гнюсь. На міжнародныя тэмы. 2. Пра шкодных, небяспечных для грамадства людзей. [Паручнік Далін:] Даруйце, гаспада; Нас губіць слоўная вада! Мы наследуем штацкай гнюсі: У словах згінула Расія І мы — хіба не чудасія? Ніяк не можам без дыскусій! На шляхах волі.
Гнус м., гнюсіна м. і ж. 'скнара, жмінда, сквапны' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); гнюс м. 'заедзь' (Гл. Янкоўскі, 1960); 'гразь, памёт' (Пух. СПЗБ); 'бруд', 'неахайны чалавек' (Чэрв. Шатэрнік); гнюс м., гнюса ж. 'брыда, няўклюда' (ТС); гнюсны прым. 'нячысты, гідкі' (Пух. СПЗБ).
ГОВАР м. Гаворка, размова. Заскрыпелі калодзезі; бабы з каромысламі і вёдрамі ідуць па ваду. Чуцен іх борзды і моцны говар і смех. Летняя раніца ў вёсцы.
ГОГА м. Фанабэрысты чалавек, задавака. Затое ж пан той! паглядзеце: Хто з ім зраўняецца на свеце? Які ён важны, панаваты, Выдатны, «мондры», зухаваты! Які ён гога! які дока! Як ён сябе нясе высока! Новая зямля. [Голас:] Дык чхаць мне на тваю свабоду І рэвалюцыю тваю! Падумаеш — знайшліся камандзіры І гэтакія гогі — За месяц выраслі ў іх рогі — На затычкі для дзіры. На шляхах волі.
ГОЖСТВА н. Гожасць, прыгажосць. І сабрала неба фарбы Колераў дзівосных... І дзе ёсць такія скарбы Гожства, сугалосся?! Усход сонца. Эх, мароз, эх, дзед жартлівы! Ты — аматар і штукар Распісаць на шыбах дзівы, Гожства поўныя і чар. Сымон-музыка.
ГОЛАВАЦЕНЬ гл. ГАЛАВАЦЕНЬ
ГОЛАВЫ мн. Верх калодачнага вулея, які закладваецца драўляным кругам. — Што ж яны [пчолы] не лятуць? —
83 👁