раліваючыся проста з бутэлькі ў мужыцкае горла. Андрэй-выбаршчык.
ГАЛДА ж. 1. Крык, шум; цесната, таўкатня. А ў Мікалаўшчыну вярнуцца — Ўжо лепей тут як-небудзь гнуцца, Бо там — галда, там шум, цяснота, І не бярэ ніяк ахвота Туды зноў ехаць будавацца, Дык трэба службы ўжо трымацца, Пакуль яшчэ трымацца можна, — Антось зазначыў асцярожна. Новая зямля. Шукае дзядзька наш, як бога, Ў людской галдзе гарадавога. Там жа. 2. Гурт шумлівых людзей. Начлежнікі ехалі шумна. Сярод іх было колькі дзецюкоў, а найболей усё былі дзеці, хлопцы-падшывальцы; былі тут і дзяўчаты. Уся гэта галда крычала, гаманіла. На начлезе.
Галда ж. 'крык, гамана' (Брэсц. ДСБ; Карэл. Сцяшковіч, 1972); галдзей м. 'балбатун, крыкун' (Бял. Яўсееў); галдзець незак. 'шумець, крычаць' (Карэл. Нар. сл., с. 85); 'крычаць, гаманіць' (Верхнядзв., Віл., Докш. СПЗБ; Карэл. Сцяшковіч, 1972); галда, голда, голда ж. 'крык, шум, спрэчка, сварка' (Даль).
ГАЛІЦЦА незак. Квапіцца на што-н. Хочацца і колецца — Лёгка заняволіцца: Дзеўка — крапіва! Ходзяць хлопцы, галяцца, Думкі ж як наваляцца, Ходзіць галава. Паслушная жонка. Усе галяцца на зямлю: чыгуначнік, сяляне. Хатка над балотцам.
Галіцца незак. 'зайздросціць, квапіцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'квапіцца, гнацца, зайздросціць' (Бял. МСНДМ, с. 17); 'быць ахвочым' (Лоеў. Янкова); 'імкнуцца да чаго-н., цягнуцца, выражаць гатоўнасць; любіць што-н.' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). Параўн. укр. галитися 'квапіцца'.
ГАЛТ м. Глыток, зацяжка. Тытун быў хвацкі, адмысловы, І не адзін курэц здаровы, Хваціўшы дыму галт знячэўку Як бы спірытусу кватэрку, І чхаў, і пырхаў з паўгадзіны.. Новая зямля.
ГАЛЫТВА ж. Беднасць, галеча. О мой родны край! Поруч з галытвою ходзіць роскаш і багацце. Думкі ў дарозе.
Галата ж. 'беднасць, галеча' (Пух. СЦБ).
ГАЛЯШКІ мн. Ногі. [Санітар да Дзяжы:] Вас кантузіла не цяжка — Цэлы рукі і галяшкі — Суха выйшамшы з бяды. На шляхах волі.
83 👁