Старонка 40
◀ / 289 ▶
Галас м. 'крык, гамана' (Маст. Сцяшковіч, 1972); 'бязладны крык' (Валож. СЦБ); галас, галас м. 'крык, шум, бойка' (Насовіч). Параўн. польск. hałas 'шум, гоман, крык'. ГАЛАСАВАЦЦА незак. Балаціравацца. Заўтра пашлю, як водзіцца, тэлеграму, выкажу падзяку і згоду галасавацца, а там трэба падумаць, што сказаць сваім выбаршчыкам. З пісьма. ГАЛАСЛІВА прысл. Звонка, голасна. І хлопчык стаў у дудку дзьмуць, Гамоніць дудка галасліва. Рыбакова хата. Параўн. польск. hałaśliwy 'шумлівы, крыклівы'. ГАЛАТВА ж., зб. Бедната, бедныя людзі. [Адвакат:] Бальшавікі дасканала ведаюць натуру галатвы і апелююць да яе цёмных пачаткаў. Дрыгва. Галата ж. 'беднасць, бедната, галота' (Чэрв. Шатэрнік); галота ж. 'бядняк' (Гарад. СПЗБ); голотва ж., зб. 'бедната, бедныя людзі' (Насовіч). ГАЛАЎНІК м. Плытагон, які стаіць у пачатку плыта пры вясле і кіруе плытом. — Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! Не спі ў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае. Плытнікі. Галаўнік м. 'плытнік, які стаіць у пачатку плыта за апачынаю [вялікае вясло, устаноўленае на першай лаўцы плыта для кіравання ім] і кіруе плытом' (Карэл. З нар. слоўн., с. 87); 'галоўны плытнік, рулявы' (Іўеў., Стаўб. СПЗБ); 'плытагон, які кіраваў плытом, знаходзячыся ў галаве' (Іўеў., Маст., Рэч. Нар. лекс., с. 149); галаўнічы м. 'плытнік, які стаіць пры першай апачыне' (Гродз. Нар. сл., с. 252); 'плытнік, які надае плытам кірунак' (Гродз. Цыхун). ГАЛГАН м., лаянк. Нягоднік. Хлопца штурхнуў хтось рукою — «Руку, галган, пацалуй!» Сымон-музыка. [Богут:] Паклёп — і брудны, проша пана, — Узводзяць хлопы на мяне, І пашквіль нейкага галгана Наклеіў хтосьці на сцяне. Рыбакова хата. Параўн. польск. gałgan 'нягоднік, гультай'. ГАЛГАТАЦЬ незак. Булькаць. А як рабіць тут не было чаго, сягды-тагды можна было чуць, як стукала саракоўка аб тоўстую мазолістую руку і як галгатала гарэлка, пе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶