Старонка 39
◀ / 289 ▶
Гала ж. 'прастора між лясоў' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972); гала н. 'чыстае месца; дзялянка высечанага лесу, сенажаць між лясоў, вялікая паляна сярод лесу' (Светлагор. МСНДМ, с. 162); 'шырокая балотная сенажаць між лясоў', 'вялікая прастора між лясоў' (Гл. Янкоўскі, 1959); гал м. 'прагаліна ў лесе' (Краснап. Бялькевіч). ГАЛАВАЦЕНЬ, ГОЛАВАЦЕНЬ м. Галавень (рыба). У такой глыбіні Ёсць язі, акуні, Галаватні, плоткі. А кялбоў і яршоў І другіх малышоў Не злічыць на соткі. Міхасёвы прыгоды. Каля берагоў [рэчкі] трапляюцца цэлыя зараснікі розных лапухоў, вадзяной травы. А ў траве так і шворацца акуні, язі, голаватні. На ростанях. Галавач м. 'галавень' (Уздз. МСММГ, 1974; Астр. СПЗБ); галавень м. 'галавень' (Раг. СПЗБ; Воран. Сцяшковіч, 1972). ГАЛАМОЎЗА м. 1. Пра чалавека са стрыжанай галавой. На сценах віселі партрэты польскіх генералаў. Між гэтых запраўскіх ваяк кідалася ў вочы духоўная асоба, партрэт біскупа, стрыжанага, брытага, з усімі біскупскімі атрыбутамі. Васіль, зірнуўшы на яго, падумаў сам сабе: «А чаго папаў сюды гэты галамоўза?» Дрыгва. 2. зневаж. Нікчэмны чалавек. Які ён [пан ляснічы] важны, панаваты, Выдатны, «мондры», зухаваты! Які ён гога! які дока! Як ён сябе нясе высока!.. І прад такім, вось, галамоўзай Не смей стаць роўна ты, а поўзай! Новая зямля. Галамоўза ж. 'вялікая лысая галава', зневаж. 'чалавек з вялікай лысай галавой' (Стаўб. Жыв. сл., с. 106); зневаж. 'галава' (Слон. Жыв. нар. сл., с. 125), м. і ж. 'напаўраздзеты чалавек' (Браг. З нар. слоўн., с. 155); 'нікчэмны чалавек' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ГАЛАС м. 1. Моцны крык, шум. І радасць Міхася забрала, Міхасева сэрца ўзыграла. Ён радасны справіў галас: — Сюды ідзі, тата! Грыбоў тут багата — Баравіковы калгас! Міхасёвы прыгоды. Лямантуе папа, на ўвесь свет галас, Кажа: «Бог на крыжы злодзеяў двух спас». На міжнародныя тэмы. 2. перан. Вестка. Плывуць дні, ночы ў хвалях часу, І восень сунецца пад тын, А пра Данілу ні галасу, Ніякіх чутак, ні навін. Рыбакова хата
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 289 ▶