Гаваркі прым. ‘гаваркі’ (Гродз. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік; Гл. Янкоўскі, 1959). ГАВЭНДА ж. Гутарка, размова. [Гэмбіцкі:] Аб чым жа, панове, мелі гавэнду, калі то не сэкрат? У пушчах Палесся. Прытаіўся Бэнда, Падбэндак унік — Марная гавэнда І дарэмны крык. Памяці нябожчыкаў. Гавэнда ж. ‘размова, гутарка’ (Воран. Сцяшковіч, 1972; Пух. МСММГ, 1974; Гродз. Цыхун); ‘гаворка’ (Бяроз. Шаталава); ‘гутарка’ (Навагр. Нар. словатв., с. 42); ‘размова’ (Ваўк., Верхнядзв., Воран., Глыб., Лід., Маст., Смарг., Шчуч. СПЗБ); ‘пустая размова, гаворка’ (Мёр. Нар. сл., с. 110); гавэнды мн. ‘пустая размова’ (Чэрв. Шатэрнік; Брэсц. ДСБ); гавендзіць незак. ‘размаўляць, траціць час у пустых размовах’ (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. gawęda ‘размова, гутарка’, gawędzić ‘гутарыць’. ГАВЯДА ж. Буйная рагатая жывёла. Блеск гарачы слепіць вочы, Душна ў лесе і ў палёх. За гавядай аж да ночы Зранку прышчыцца Цімох. Пастушок. [Дзед Талаш:] У яго бацькі я пасвіў гавяду, а сынок хоча, каб я на старасць папасвіў панскія вошы ў астрозе.. Дрыгва. Гавяда ж. ‘буйная рагатая жывёла’ (Слон. Сцяшковіч, 1972; Нясв. МСММГ, 1977); ‘хатняя жывёла’ (Чэрв. Шатэрнік); гавіда ж. ‘статак кароў, свіней’ (Бял. Яўсееў); гаўядо н., зб. ‘каровы’ (Старадарож. Нар. сл., с. 17). ГАВЯДЗІНА ж. Ялавічына. Даўно ўжо так не абедаў Пракоп, і лепшым доказам гэтага багатага абеду служылі засеўшыя ў зубах кавалачкі гавядзіны. Адшчапенец. Параўн. руск. говядина ‘мяса каровы, быка як ежа’. ГАГОКАЦЬ незак. Моцна крычаць, галёкаць. Праходзячы вечарам каля хаты Андрэевых, яны [хлопцы] дзіка свісталі, гагокалі, адпускалі непрыстойныя жарты. На прасторах жыцця. Гагокаць незак. ‘крычаць — го-го!’ (Гл. Янкоўскі, 1960). ГАДАЛЬНЫ прым. Заснаваны на меркаваннях, здагадках; няпэўны, ненадзейны. [Дзядзька Антось:] — Вядома, служба — рэч гадальна, А ў гэтым пекле і тым болей: Не пэўна жыць над панскай воляй. Новая зямля. Гаданье н. ‘меркаванне’, гадаць незак. ‘меркаваць’ (ТС).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
118 👁