Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ГАДЗІЦЬ незак. Мірыць каго-н. з кім-н. Hy, палаяліся крышку, I так будзе, дасць бог, дождж. Іх [жанчын] тут годзяць I разводзяць, А яны, Як бараны, Пашчапляліся i квіma, Толькі пыхкаюць сярдзіта. За дождж. Гадзіцца незак. 'жыць у згодзе, мірыцца, ладзіць' (Астр. СПЗБ); годзиць 'мірыць два процілеглыя бакі' (Насовіч). ГАЁК м., перан. Купка. Сям-там на гэтым балоце пападаюцца астраўкі жорсткай асакі, гайкі высокіх мятлістых чаротаў. На прасторах жыцця. Гай м. 'лясок у пойме ракі, хмызняк' (Даль). ГАК1 м. I. Неглыбокае пясчанае месца ў рацэ, якое ідзе ад берага. Гнецца плыт дугою, Прэ яго да гаку, Быстраю вадою Ломіць, як вужаку. На мель узагнала. Крык, сярдзіты голас. Плытнікі. 2. Участак зямлі, які клінам уразаецца ў што-н. Тысячамi нявідных сцежачак наступаў агонь на балота; далёка чуўся пах гары, а лес i гакі засцілаліся дымам. На ўсё ёсць прычына. На гаку жанкі пасталі. Тут, з высокіх берагоў, Цені на вадзе дрыжалі — Жэрдкі леташніх стагоў. Прапаў чалавек. Гак м. 'мелкае месца ў рэчцы, якое цягнецца ад берага вузкай i доўгай паласой' (Навагр. Hap. лекс., c. 152), 'выспа, пясчаны астравок' (Лід., Мает., Навагр. СПЗБ); 'каса; участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што-н.' (Стаўб. СЦБ); 'мель, непрыкметны астравок, небяспечнае месца для плытагонаў' (Гродз. Цыхун); 'пакаты пясчаны бераг ракі' (Карэл. 3 нар. слоўн., c. 87). ГАК2 м. Удар. Весела застукала цяслярская сякера na звонкіх бярвеннях. Чэша дзед Баўтрук сякераю i думае, колькі ж гэта рублёў выбівае з бервяна кожны яе гак. Царскія грошы. ГАК3 выкл. Усё скончана, канец. Ідзі далей, не стой, не кісні На адным месцы, як гніляк. Па гнілі-бросні — раз / гак! Няхай маланкай думка блісне I мрок разгоніць той, што вісне Над галавой тваёй, юнак! На шляхах волі. ГАЛА ж. Вялікая прастора. Адна палоска, Сонца коска, Каля пустэлі пралятала, Сустрэла хмарку на пуці. «Спится, промвнъ, не ляці: Сагрэта ўжо зямная гала, Мяне ты променъ асвяці!» Яна ад холаду дрыжала I нікла ў жудаснай муці. Сымон-музыка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

годзйць
13 👁
 ◀  / 289  ▶