Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Гаваркі' прым. гаваркі' (Гродз. Сцяшковіч, 1972; Чэрв. Шатэрнік; Гл. Янкоўскі, 1959). ГАВЭНДА ж. Гутарка, размова. [ Гэмбіцкі:] Аб чым жа, панове, мелі гавэнду, калі то не сэкрат? У путчах Палесся. Прытаіўся Бэнда, Падбэндак унік — Марная гавэнда I дарэмны крык. Памяці нябожчыкаў. Гавэнда ж. 'размова, гутарка' (Воран. Сцяшковіч, 1972; Пух. МСММГ, 1974; Гродз. Цыхун); гаворка' (Бяроз. Шаталава); гутарка' (Навагр. Hap. словатв., c. 42); размова' (Ваўк., Верхнядзв., Воран., Глыб., Лід., Маст., Смарг., Шчуч. СПЗБ); 'пустая размова, гаворка' (Мёр. Нар. сл., с. ПО); гавэнды мн. 'пустая размова' (Чэрв. Шатэрнік; Брэсц. ДСБ); гавендзіць незак. 'размаўляць, траціць час у пустых размовах' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. gawqda 'размова, гутарка', gawqdzic гутарыць'. ГАВЯДА ж. Буйная рагатая жывёла. Блеск гарачы слепіць воны, Душна ў лесе i ў палёх. За гавядай аж да ноны Зранку прышчыцца Цімох. Пастушок. [Дзед Талаш:] У яго бацькі я пасвіў гавяду, а сынок хоча, каб я на старасцъ папасвіў панскія вошы ў аапрозе.. Дрыгва. Гавяда ж. 'буйная рагатая жывёла' (Слон. Сцяшковіч, 1972; Нясв. МСММГ, 1977); 'хатняя жывёла' (Чэрв. Шатэрнік); гавща ж. 'статак кароў, свіней' (Бял. Яўсееў); гаўядо н з б. каровы' (Старадарож. Нар. сл., с. 17). ГАВЯДЗША ж. Ялавічына. Даўно ўжо так не абедаў Пракоп, i лепшым доказам гэтага багатага абеду служылi засеўшыя ў зубах кавалачкі гавядзіны. Адшчапенец. Параўн. руск. говядина 'мяса каровы, быка як ежа'. ГАГОКАЦЬ незак. Модна крычаць, галёкаць. Праходзячы вечарам каля хаты Андрэевых, яны [хлопцы] дзіка свісталі, гагокалі, адпускалі непрыстойныя жарты. На прасторах жыцця. Гагокаць незак. 'крычаць — го-го!' (Гл. Янкоўскі, 1960). ГАДАЛЬНЫ прым. Заснаваны на меркаваннях, здагадках; няпэўны, ненадзейны. [Дзядзъка Антосъ.] — Вядома, служба — рэч гадальна, А ў гэтым пекле / тым болей: Не пэўна жыцъ над панскай воляй. Новая зямля. Гаданье н. меркаванне', гадаць незак. меркаваць' (ТС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 289  ▶