Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Вялжадня н. вялікдзень' (Лоеў. Янкова; Глыб., Паст. СПЗБ); вялжаньня н. вялікдзень' (Kip. Нар. сл., с. 66); вялжадне, вялжаньня н. вялікдзень' (Касц., Крыч. Бялькевіч); вялжаньне н. вялікдзень' (Чэрв. Шатэрнік). ВЯРОЗА ж. Выдумка, вымысел, фантазія. Ды так: зрабілі i пачатак — Тры соткі дадзены ў задатак!.. Няўжо то праўда, не вяроза? Няўжо канец табе, пагроза, I вечны ціск над панскім ботам I страх знайсці канец над плотам? Новая зямля. Вярзьщ незак. 'вярзці, ілгаць' (Бялькевіч). ВЯРХУШКА ж. Верхняя частка дрэва; верхавіна. Вярба хіснулася вярхушкай, I сук, нібы рука з пляча, Наніз шугнуў каля карча, Барыса ж нібы хто загушкаў.. На шляхах в о л і. Вярхушка ж. верхавіна' (Віц. Нар. сл., с. 213; Круп. СЦБ). Параўн. руск. верхушка верхавіна'. г ГАБЛЯВАЦЬ незак., перан. Перамешваць ігральныя карты; тасаваць. Не люблю я іграць, калі банк трымае Андрэй Нагнётка. Як панне габлявацъ карты, як стане выкладацъ іх! Проста як бы жылы выцягвае з цябе. 3 днеўніка пана Жылака. Урэшце Міхась Заноза не стрываў. «Што бы? — кажа ён, — каб «абразікі» («абразікамі» ў нас завуцъ карты), то пачалі б габлявацъ». Там жа. ГАВАРКІ прым., перан. 1. Які ўтварае пэўныя гукі. Дрыжалі струны гаваркія, Ў агулъны тон суладдзя гралі. Новая зямля. Лядок закохкае, угнецца I вось-вось зломіцца, здаецца, Але нястрашны i знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскі-стрэлы гаваркія, I моцны скрэпы ледзяныя. Там жа. 2. Які рэзаніруе на пэўныя гукі. Спрабуе [дзядзька] кіпцем яе [касы] джала I спробу зробіць над абухам, Тады паверка йдзе ўжо вухам, Ці добра звоніць коска гэта, — У дзядзькі тут свая прымета, Ды я не ведаю, якая, — I дзядзъка косцы загукае: «Ка-са!» i вуха прыкладае — Сакрэт знаў дзядзъка ў гэтай штуцы: Каса павінна адгукнуцца; Калі ж каса не гаваркая, То дзядзъка спосаб яшчэ мае. Новая зямля. з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярхўшка
14 👁
 ◀  / 289  ▶