Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
це. [Бабка Цынклета:] — Зияла б хвартух да высвенцала б паскамі, наказала б яму [Мікіту\ i абраз i калгас! Адшчапенец. Высвянціць зак., перан. 'моцна набіць, адлупцаваць' (Гродз. Цыхун; Пух. СЦБ). ВЫСНОЎКА ж. Вывад, заключэнне; выснова. Іван, застаючыся сам з сабою, прыпамінаў гэты погляд, рабіў тыя ці іншыя высноўкі i стараўся пры гэтым не пакрыўдзіць сваю хлапцоўскасць. Балаховец. [Дзяжа:] Перш за ўсё: развага, Ацэнка абстаноўкі: Што добра, а што блага, Каб вывесці высноўкі. На шляхах вол i. ВЫСОЗНЫ прым. Высачэзны. Крайнім будынкам ад Нёмана супрацъ броду была старая карчма на высозным падмурку. На ростанях. ВЫСПЕЎВАЦЬ незак. Выводзіць голасам якую-н. мелодыю, песню; старанна спяваць. А як перастагнаў [1ван] усё, то пачаў выспеўваць свае стогны на манер песні «Сонца ўсходзіць i заходзіць». Выстагнаўся. У той час, калі ўсё вакол кіпела i бурліла, бы ў тым кашле, Драбок выспеўваў нейкі новы свой матыў, ходзячы каля наветы. Царскія грошы. ВЫТВОРСТВА н. Вытворчасць. Усе працэсы вытворства, пачынаючы ад ліцейнай i канчаючы зборачнай, адбываюцца на гэтай фабрыцы. Савецкі гуманізм. ВЫФАСТРЫГАВАЦЬ зак. Вельмі удала пашыць што-н. А хто не верыцъ гэтаму, няхай нраканаецца сам: адзін падрызнік Сцяпан непрыменна зашле ў сяло свайму нябожу, сястрэнічу Мікалаю. Аддасцъ краўцу, то такія выфастрыгуе нагавіцы або світку, што пярвейшая ў сяле красуня будзе млець на Мікалаю. Старыя падрызнікі. ВЫХРЫСТКА ж. Жанчына, якая перайшла ў хрысціянства з іншай веры. Анцыпік прапусціў міма вушэй словы калегі i казаў далей: — Па-трэцяе, яна [Антаніна Miхайлаўна} — выхрыстка. На ростанях. Параўн. укр. вихрест 'той, хто перайшоў у хрысціянства з іншай веры'. ВЯЛІКАДНІК м. Вялікдзень. Ліхія людзі надабрэлі, Бо святам божым ўсюды вее; 3 нажом разбойнік не насмее Залегчы ў лесе срэдзь дарогі, Бо i заможны i убогі Святы вялікаднік святкуюцъ.. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 289  ▶