Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
За што так падацъ? так старацца? Затым, каб болъш цябе ганяць? Новая зямля. Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Рыбакова хата. Выдыгаць незак. 'дагаджаць, наравіць каму-н.' (Стаўб. Жыв. сл., с. 105). Параўн. польск. dygać 'рабіць рэверансы'. ВЫЖЫГА м. Прайдоха, прайдзісвет. Вось пацан — Хуліган, Вулічны выжыга! Рагатка. Выжига м. 'прайдоха, махляр, ашуканец' (Даль). ВЫЛАДЗЩЬ зак. Сабраць у дарогу. Мая мілая Маруся заклапочана маім выездам i думав, як выладзіць лети у дарогу. Кніга Ташкенцкага быція. Выладзіць, выладзіцца зак. 'сабраць, сабрацца ў дарогу ' (Чэрв. Шатэрнік). ВЫШРАЦЦА незак. Высоўвацца. [Міхал:] — А што ж тут вельмі выпірацца? I з-за наго ужо так старацца? Брашы ўсю ноч хоцъ, як сабака — Адна i ласка i падзяка. Новая зямля. Выпірацьца незак. высоўвацца' (Насовіч). Параўн. укр. выпиратися 'з сілай прабівацца, выходзіць наперад'. ВЫПУСТКА ж. Цяля, узростам каля двух год. Чорная карова з адной загарадкі, цялушка-выпустка з другой i чырвоны конік уставіліся на гэтую цікавую дзею. Малады дубок. Выпустак м. 'цяля, жарабя, якому год ці другі год' (Гл. Янкоўскі, 1959); 'аднагадовае цяля' (Пух. СЦБ); 'цяля, якое ўпершыню ідзе ca стадам у поле' (Чэрв. Шатэрнік); 'гадавалае цяля' (Лун. Шаталава). ВЫРАЗА ж. Знешні выгляд, які адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. Сярдзіты, чорны, як махнуша [дзядзъка Антосъ], I нават нос той, дуля-груша, Відаць, таксама не ў гумору I задзярэцца болъш угору; Малыя шэранькія вочкі Яшчэ болъш звужваюцъ куточкі, Глядзяцъ з-пад броў зусім панура, I ўся выраза яго хмура. Новая зямля. ВЫСАЛЩЬ зак. Нарыхтаваць у запас, пасыпаўшы соллю; засаліць. [Мужык:] Не жыцъ ёй [пчале] на свеце. Махнуў я нажом I — шасъ ёй па горле i квіта!.. Дванаццацъ кадушак пчалтъш дабром Я высаліў — так была сыта. Даняў. Параўн. укр. висолити 'насыціць соллю'. ВЫСВЕНЦАЦЬ зак., перан. Моцна адлупцаваць, набіць каго-н. Фурман, узяўшы пугу, высвенцаў коні. У бало3 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 289  ▶